Эканоміка11

Рахункі «Белвеста» разблакаваныя

На СТАА «Белвест» (Віцебск) на гэты час рахункі разблакіраваныя і сітуацыя стабільная,
заявіў намеснік генеральнага дырэктара прадпрыемства па камерцыйных пытаннях Дзмітрый Ганцоў.

«Сітуацыя стабільная, і мы думаем толькі аб нарошчванні аб’ёмаў вытворчасці. Рахункі на гэты час не заблакіраваныя, і ніякай пагрозы спынення вытворчасці не было», — заявіў намеснік гендырэктара.

«Перад намі было выстаўлена некарэктнае патрабаванне ад абласной падатковай інспекцыі аб аплаце падаткаў і прадпрыемства аўтаматычна трапіла на картатэку. Цераз суд праблема была вырашана», — патлумачыў намеснік гендырэктара.

Пры гэтым ён адзначыў, што «ні на хвіліну не было пагрозы нявыплаты зарплаты».«За 25 гадоў працы ў нас не было затрымак зарплаты», — заявіў Ганцоў.

Намеснік гендырэктара таксама паведаміў, што прадпрыемства праводзіць перамовы з шэрагам патэнцыяльных інвестараў, у тым ліку з «адной з найбуйнейшых абутковых кампаній свету». Плануецца прыцягнуць інвестараў да праекта па павелічэнні аб’ёмаў вытворчасці.

Нагадаем, партал tut.by са спасылкай на ліст прадстаўнікоў віцебскага прадпрыемства паведаміў, што рахункі СП былі арыштаваныя службовымі асобамі Віцебскай падатковай інспекцыі 10 снежня, напярэдадні выплаты зарплаты рабочым.
У распараджэнні падатковай указана, што «ў сувязі з невыкананнем або неналежным выкананнем ва ўстаноўлены тэрмін падатковага абавязацельства, нявыплатай пеней спагнаць падаткі, зборы, пошліны і пені за кошт грашовых сродкаў, што знаходзяцца на разліковых рахунках плацельшчыка» на суму больш чым 8 млрд. рублёў. На «Белвесце» сцвярджаюць, што ў іх «поўнасцю адсутнічаюць падатковыя і іншыя абавязацельствы перад бюджэтам». У той жа час банкамі прыпыненыя ўсе аперацыі па рахунках.

Аўтары ліста, супрацоўнікі абутковага прадпрыемства, лічаць, што «сваімі дзеяннямі Віцебская падатковая інспекцыя парушыла грамадскія інтарэсы, што выразілася ў немагчымасці ажыццяўляць аперацыі з разліковых рахункаў на карысць працоўных грамадзян, у той час як па калектыўным дагаворы тэрмін выплаты заработнай платы ўстаноўлены з 14 дня месяца». У «Белвеста» ёсць абавязацельствы па сацыяльнай абароне працоўных — «уласны пункт аховы здароўя, сталовая, якія патрабуюць штодзённых бесперапынных затрат для належнага абслугоўвання работнікаў, выканання мер па ахове працы». «Прыпыненне ўсіх аперацый па рахунках наносіць непапраўны ўрон і ў сферы гаспадарчай дзейнасці — немагчыма своечасова выконваць крэдытныя абавязацельствы перад банкамі, абавязацельствы перад пастаўшчыкамі, ажыццяўляць закупкі сыравіны, матэрыялаў і абсталявання для вытворчасці абутку. Значыць, да Новага года без сродкаў да існавання застануцца больш чым 2 тысячы працаўнікоў; спыніцца вытворчасць абутку», — гаворыцца ў лісце супрацоўнікаў «Белвеста».

Каментары1

Цяпер чытаюць

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Прыціснула, а прыбіральні побач няма? Распрацоўшчык зрабіў тэлеграм-бот з картай грамадскіх прыбіральняў3

Орбан назваў дзве прычыны, чаму Венгрыя не выходзіць з ЕС10

Статкевіч расказаў, як выжываў у зняволенні. І чым займаецца цяпер4

Як цяпер выглядае Міжнародны фінансавы цэнтр у «Мінск-Свеце»

Затрымалі групу анархістаў14

Забіваць па загадзе ў тэлефоне? Псіхолаг — пра тое, чаму людзі пагаджаюцца выконваць такія дзікія ўказанні18

Тунэлі пойдуць на восем метраў ніжэй за Свіслач — як ідзе будаўніцтва Зеленалужскай лініі метро ФОТЫ3

Гітлер супраць Зялінскага. Выбары мэра французскага гарадка «завірусіліся» з-за прозвішчаў кандыдатаў1

20 гадоў таму пачаліся падзеі «Плошчы-2006»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў10

ГрамадстваАбнаўляецца!10

Пальчыс, Андрэева, Лойка і іншыя імёны — пасля візіту амерыканскіх дыпламатаў у Мінск вызвалілі партыю палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць