Грамадства33

Рыжанкоў заявіў, што Беларусь цалкам можа звязаць ЕС з Усходам

Міністр замежных спраў наведаў сёння пункты пропуску «Брэст» і «Казловічы». Ён ацаніў інфраструктуру і ўмовы для тых, хто перасякае беларуска-польскую мяжу, піша БелТА.

Ён сказаў, што Беларусь са свайго боку гатова ў найкарацейшыя тэрміны забяспечыць магчымасці для перасячэння большай колькасці грузаў і перамяшчэння грамадзян. «Мяч на баку нашых партнёраў з таго боку мяжы», — падкрэсліў кіраўнік МЗС.

Ён звярнуў увагу на тое, што ў свеце цяпер нестабільная абстаноўка. Беларусь цалкам можа звязаць Еўрапейскі саюз з Усходам.

«Праз Беларусь праходзіць калідор, які сёння вельмі спакойны, на якім ёсць пункты пропуску, абсталяваныя па апошнім слове тэхнікі і здольныя агрэгаваць велізарную колькасць грузаў на працягу сутак. Вядома, я вельмі спадзяюся, што ў нашых суседзяў усё ж такі пераважыць разумны падыход, каб зразумець, што самы час гэтым скарыстацца. Гэта прынясе выгаду і для іх, і для нас», — перакананы Максім Рыжанкоў.

Ён таксама сказаў, што менавіта «Захад быў ініцыятарам абмежаванняў, якія робяць дастаўку грузаў больш затратнай і якія сталі прычынай затрымак на мяжы для грамадзян і транспарту».

«Калі яны захочуць скарыстацца сённяшнім момантам і сапраўды праз сябе, праз Польшчу і Беларусь сфарміраваць добры, больш надзейны, больш шырокі канал узаемадзеяння па лініі Захад — Усход, мы да гэтага ўжо дакладна гатовыя. Гэта вельмі выгадная тэма. Чакаем іх дзеянняў. Яны павінны сябе праявіць, бо менавіта яны былі ініцыятарамі ўсіх абмежаванняў», — падсумаваў міністр замежных спраў Беларусі.

Каментары3

  • Alex
    19.03.2026
    Беларусь можа, але не купка бандытаў.
  • Рыка Крыг
    19.03.2026
    Не зможа
  • Шляхцич Завальня
    19.03.2026
    Министр кислых щей

Цяпер чытаюць

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Усе навіны →
Усе навіны

Украіна знішчыла чатыры расійскія суперсучасныя самалёты Су-34М на аэрадроме ў Барысаглебску20

Офіс Беларускага пашпартнага цэнтра ў Вільні зачыняецца, праца працягнецца без офіса36

Псіхалогія суперагента: як адна з самых паспяховых аперацый КГБ закончылася найбольшым правалам17

У Разані пасля атакі дронаў гарыць нафтаперапрацоўчы завод5

Пачобут зноў плануе прыехаць у Беларусь8

У буйных гарадах пачалі падаць цэны на кватэры. Што адбываецца?10

«Я б на хаду выскачыла». Па Мінску ездзіла машына са змяёй на капоце5

Трамп патлумачыў, чаму не называе Пуціна дыктатарам9

Прадстаўнікі разведкі ЗША прыгразілі «неадкладна» спыніць абмен данымі з Украінай у выпадку новых удараў па расійскіх НПЗ15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі27

Беларускія рэпетытары ў паніцы: праз праблемы «Яндэкса» яны могуць страціць матэрыялы, якія напрацоўвалі гадамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць