Эканоміка33

Прадпрымальнікам далі адтэрміноўку з сертыфікатамі на паўгода

Улады адклалі ўвядзенне новых правілаў у адносінах да ІП. Пра гэта гаворыцца ў дакуменце, які атрымала РГА «Перспектыва» ад намесніка Міністра эканомікі. У ім пацвярджаецца інфармацыя аб тэрмінах сертыфікацыі, якія дзейнічалі раней.

«Па інфармацыі Дзяржстандарту, гэты камітэт не выдаваў нарматыўных прававых актаў, якія змяняюць з 1 снежня 2013 г. правілы пацверджання ІП - плацельшчыкамі адзінага падатку патрабаванняў ТР МС 017/2011 «Аб бяспецы тавараў лёгкай прамысловасці». Да 1 ліпеня 2014 года на тэрыторыі Мытнага саюза ў дачыненні да тавараў лёгкай прамысловасці дзейнічае пераходны перыяд», - гаворыцца ў дакуменце.

Акрамя таго, у міністэрстве паведамілі, што па прапанове беларускага боку Еўразійская эканамічная камісія падрыхтавала і абмяркоўвае дзве змены ў тэхрэгламент аб бяспецы прадукцыі лёгкай прамысловасці.

«Прадугледжана на падставе пратаколаў выпрабаванняў сыравіны і матэрыялаў праводзіць сертыфікацыю або дэклараванне адпаведнасці гатовай прадукцыі, што дазволіць скараціць выдаткі заяўнікаў на пацверджанне адпаведнасці. Па шэрагу відаў прадукцыі абавязковая сертыфікацыя будзе замененая на дэклараванне адпаведнасці», - гаворыцца ў адказе Мінэканомікі.

Нагадаем, на сустрэчы з прадстаўнікамі бізнес-саюзаў 15 лістапада ў Менску віцэ-прэм'ер Пётр Пракаповіч заявіў, што 1 снежня пераходны перыяд спрошчанай сертыфікацыі для ІП будзе скасаваны, аднак у выніковым пратаколе гэта заява не фігуравала. Акрамя таго, прадпрымальнікі не выключалі магчымых змяненняў у падатковым заканадаўстве, якія б іх закранулі.

Гэтая нявызначаная сітуацыя прывяла да таго, што ІП сталі абмяркоўваць варыянт прыпынення сваёй дзейнасці ў святле верагоднага ўзмацнення жорсткасці правіл рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці.

У выніку 1 снежня не працавалі прадпрымальнікі на рынках Барысава, Жодзіна і Рагачова, аднак большасць ІП працягнулі працаваць.

«Пакуль мы спынілі то вар'яцтва, якое набліжалася на нас, прадпрымальнікаў. Мы змаглі пераканаць урад не ісці на крокі, пра якія казаў віцэ-прэм'ер Пракаповіч некаторы час таму, а менавіта пра неабходнасць з 1 снежня мець сертыфікаты ўсім. У нас наперадзе яшчэ шмат праблем і цяжкасцяў, але ўсе павінны ведаць, мы ўсё пераадолеем і ў нас усё атрымаецца, таму што наша справа правая і мы тая частка грамадства, з якой не лічыцца ў гэтай уладзе ўжо не атрымаецца», — кажуць прадпрымальнікі.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня17

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

«На Каменнай Горцы жыву. Спала выдатна». Пад ролікі пра дрон нагналі тых самых ботаў3

Пяткевіч падарыла Віктару Лукашэнку выцінанку8

Павезлі ў лес капаць магілу. Пінчук з сябрамі з рэўнасці ў багажніку выкраў мужчыну3

Як Ксюша з СМА апынулася ў Доме дзіцяці пры жывой маме? Вось што кажа сама маці8

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня17

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць