Грамадства44

Цягнік Мінск—Варшава пакінуць да мая, цягнікі да Вільні зменшаць, пад пагрозай і некаторыя маршруты ва Украіну

Транспартнікі Беларусі і Польшчы вырашылі не спыняць фірмовы цягнік Мінск-Варшава як мінімум да мая. Пра гэта сёння паведаміў першы намеснік начальніка пасажырскай службы БЧ Андрэй Кашко, піша «Віртуальны Брэст».

Летась чыгуначны склад хадзіў з Мінска да Варшавы напаўпусты. А да канца года з-за праблем на валютным рынку яго напаўняльнасць і зусім знізілася да 35%. Гэты цягнік непапулярны ў пасажыраў галоўным чынам з-за дарагавізны квіткоў — амаль 1,3 мільёна ў адзін бок. Гэта амаль як цана за самалёт, прытым што цягнік некамфортны, пасажыры губляюць некалькі начных гадзін на замене колаў у Берасці.

Пытанне пра закрыццё прамога чыгуначнага злучэння паміж дзвюма сталіцамі ў сярэдзіне студзеня заявіў польскі бок. Аднак беларуская чыгунка папрасіла захаваць цягнік. 

— Мы будзем рабіць маркетынгавыя хады, каб зрабіць больш даступнымі квіткі на цягнікі ў гэтым кірунку, — кажа прадстаўнік Беларускай чыгункі Андрэй Кашко..

Беларуская чыгунка не збіраецца адмяняць і цягнікі ва Украіну, хоць пасажырапаток у гэтым кірунку летась упаў амаль у два разы.

І там таксама ўкраінскі бок хацеў бы зменшыць колкьасць цягнікоў, беларусы ж прапануюць зніжаць цэны на білеты, але маршруты захаваць..

На кірунку Мінск — Вільня частата руху не зменіцца, але колькасць месцаў у некаторых цягніках можа скараціцца.

— Гэта тычыцца цягнікоў №801 і №802, якія знаходзяцца ў дарозе больш за чатыры гадзіны. Пасажыраў там хапае, па сутнасці, толькі для таго, каб запоўніць два вагоны. Паскорыць рух гэтага складу пакуль не ўдаецца, — прызнаўся Андрэй Кашко.

Каментары4

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі4

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча7

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі4

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы: абвешчана спецаперацыя СБУ па знішчэнні расійскай бамбардзіровачнай авіяцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць