Грамадства

Эканоміка краіны страціла ў 2021 годзе больш за 70 тысяч работнікаў

У Беларусі за 2021 год былі звольненыя 739 314 чалавек. Такая інфармацыя змяшчаецца ў базе даных Белстата. У параўнанні з 2020 годам, колькасць звальненняў вырасла на 3,6%. У статыстыку не ўваходзяць малыя і мікраарганізацыі без ведамаснай падпарадкаванасці, НКА, паведамляе reform.by.

У тым ліку за год звольнілі 37 861 чалавека за прагулы і іншыя парушэнні працоўнай дысцыпліны. Колькасць такіх звальненняў вырасла на 2,75%.

У снежні быў звольнены 48 121 чалавек, у тым ліку 3055 за прагулы і парушэнні. Колькасць апошніх вырасла на 9,7% у параўнанні з аналагічным месяцам 2020 года.

За 2021 год на працу былі прынятыя 668 842 чалавекі. Паказчык знізіўся на 0,15% у параўнанні з аналагічным перыядам 2020 года. У снежні на працу ўладкаваліся 42 907 чалавек, або на 3,5% больш, чым за аналагічны месяц 2020 года.

Такім чынам, колькасць звольненых перавысіла колькасць прынятых на працу на 70 470 чалавек у 2021 годзе.

Найбольшы прырост працаўладкаваных у мінулым годзе адзначаўся ў IT. Тут на працу за год было прынята 19 670 чалавек, што ў 1,5 раза больш, чым у 2020 годзе. У фармацэўтыцы колькасць прынятых на працу больш на 44,6% у параўнанні з 2020 годам. У дрэваапрацоўцы і паліграфіі прырост склаў 32,3%, у лесаводстве і лесанарыхтоўках — 19,3%, у машынабудаванні — на 18,1%.

У два разы скарацілі ў мінулым годзе прыём на працу арганізацыі, якія займаюцца бухгалтарскім улікам, кіраваннем, дзейнасцю ў галіне права, на 11,3% — горназдабываючая прамысловасць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы2

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка гатовы прымаць шмат працавітых узбекаў7

У Стаўбцоўскім раёне мужчына падставіў пад удар уласнае аўто, каб затрымаць п'янага выкрадальніка

У Вязьме на Смаленшчыне сталі рабіць матацыклы «Мінск»3

Лукашэнка павіншаваў Маджтабу Хаменеі з абраннем Вярхоўным лідарам Ірана3

Лукашэнка паводзіць сябе ў «макдональдсе» як у савецкай сталоўцы. І думае, што гэта крута11

У Дзяржынскай бальніцы памерла парадзіха, дзіця таксама не выратавалі3

Пасол ЗША ў Ізраілі: Было б нармальна, калі б Ізраіль кантраляваў землі ад Ніла да Еўфрата13

Справа кнігароў. Чым вядомыя Колас, Яўдаха і Багдановіч, якіх арыштавалі за выданне і распаўсюд кніг4

Украіна страціла аднаго з самых дасведчаных вайсковых лётчыкаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы2

Іх Зарэцкая: дэпутат-ябацька Алег Навіцкі кінуў беларускіх інвестараў на мільёны даляраў. Дэталі схемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць