Грамадства

Жыхара Гродна асудзілі на чатыры гады за «заклікі да санкцый»

У Гродзенскім абласным судзе 12 верасня агучылі прысуд 52-гадоваму палітвязню Рыгору Грыгу — чатыры гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. Яго затрымалі 29 верасня мінулага года ў Гродне па так званай «справе Зельцэра».

Падчас яго ўтрымання пад вартай Рыгору выставілі абвінавачванне яшчэ ў абразе Лукашэнкі і закліках да санкцый. Прысуд вынес суддзя Мікалай Рачынскі, паведамляе «Вясна».

Адразу яму выставілі абвінавачванне паводле арт. 369 Крымінальнага кодэкса (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Але за час следства яму выставілі абвінавачванне яшчэ па двух артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь) і ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі), а арт. 369 КК знялі. 

Рыгора затрымалі 29 верасня мінулага года ў Гродне па крымінальнай справе, заведзенай за каментарыі ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры IT-спецыяліста Андрэя Зельцэра і супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю35

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Ганна Бонд крытыкуе, дэпутатка Мірончык-Іванова спявае пра «крошку»: у Мінску з аншлагам прайшоў канцэрт «Руки вверх»37

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю35

Украіна масіравана атакавала расійскія аэрадромы і знішчала бамбардзіровачную авіяцыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць