Вайна

ISW: У Расіі, падобна, няма дастатковых рэзерваў для актывізацыі наступу

Амерыканскі інстытут вывучэння вайны (ISW) у чарговай штодзённай зводцы-аналізе выказвае здагадку, што ў Расіі няма дастатковых свабодных рэзерваў, каб кінуць іх у наступ у Луганскай вобласці і дамагчыся адчувальных поспехаў.

Аналізуючы склад групоўкі Заходняй ваеннай акругі, якая спрабуе наступаць ад лініі Сватава-Крамянная, ISW адзначае адсутнасць у ёй некаторых танкавых частак, якія намінальна павінны там быць, і на гэтай аснове робіць здагадку, што расіяне адчуваюць цяжкасці з папаўненнем страт у бранятэхніцы.

«Расійскія сілы амаль дакладна маюць у рэзерве колькі адноўленых механізаваных частак, але адпраўка гэтых абмежаваных рэзерваў на фронт у Луганскай вобласці наўрад ці сур'ёзна зменіць ход наступу», — пішуць аналітыкі ISW. Яны прадказваюць, што з уводам апошніх рэзерваў — калі гэта здарыцца — наступ можа набраць нейкі ход, але выдыхнецца задоўга да таго, як у расіян атрымаецца дасягнуць не тое што намечаных стратэгічных мэт, але нават і проста прыкметных вынікаў.

Адносна недахопу бранятэхнікі ISW нагадвае, што расіяне страцілі меркавана да 16 танкавых палкоў — і цяпер не паспяваюць рамантаваць і выпускаць новыя танкі ў патрэбным тэмпе.

«Адсутнасць адноўленых танкавых палкоў і брыгад, аднак, пазбаўляе сухапутныя сілы Расіі ўдарнай моцы, якая дазволіла б ажыццяўляць прарывы і карыстацца іх пладамі — верагодна, таму Заходняя ваенная акруга да гэтага часу ніякіх прарываў не зрабіла», — піша ISW.

Каментары

Цяпер чытаюць

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Усе навіны →
Усе навіны

Пакістан падрыхтаваў план спынення вайны паміж ЗША і Іранам, які прадугледжвае адкрыццё Армузскага праліва4

Кіроўцу з Пінска адправілі ў калонію за падрыхтоўку да «масавых беспарадкаў», «абразу» Лукашэнкі і «распальванне варожасці»

Ірына Шэйк апублікавала фоты са свайго чэлябінскага юнацтва16

Камандаванне вайскова-марскіх сіл Ірана: Армузскі праліў ужо ніколі не вернецца да свайго ранейшага стану4

Экіпаж «Артэміды» згубіць сувязь з Зямлёй, але ўсё ідзе па плане5

Мінск рыхтуе новыя зоны для адпачынку: што з’явіцца ў кожным раёне сталіцы

Любыя спробы нармалізаваць адносіны з Лукашэнкам будуць упірацца ў адну вялікую праблему22

Магілёвец спачатку хацеў уцячы ад даішнікаў, а потым — даць ім хабар

У вёсцы ў Іўеўскім раёне на Вялікдзень згарэлі пяць хат і сем пабудоў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску90

Анжаліка Мельнікава пасля знікнення набыла дзве кватэры ў Мінску

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць