Культура

Споўнілася 70 гадоў графіку Уладзіміру Басалыгу

1 красавіка споўнілася 70 гадоў графіку Уладзіміру Басалыгу (1.04.1940, Слуцк Мінскай вобласці).

Першы намеснік старшыні Беларускага саюза мастакоў (БСМ) Рыгор Сітніца адзначыў, што для яго Басалыга з'яўляецца прыкладам служэння нацыянальнаму мастацтву. Яго імя знаходзіцца ў шэрагу імёнаў такіх славутых дзеячаў айчыннага выяўленчага мастацтва, як Лявон Баразна, Яўген Кулік, Аляксей Марачкін, Васіль Шаранговіч і Міхась Басалыга. «Менавіта гэтыя людзі пачыналі нацыянальную адраджэнскую тэматыку ў беларускім мастацтве», — падкрэсліў Сітніца. Паводле яго слоў, пасля да гэтай кагорты мастакоў-адраджэнцаў далучыліся Мікола Купава, Уладзімір Савіч і Міхась Раманюк. «На іх досведзе нашаму пакаленню мастакоў было значна прасцей далучацца да адраджэнскага працэсу», — сказаў Сітніца.

Графічную серыю Басалыгі «Помнікі дойлідства Беларусі» намеснік старшыні БСМ назваў «велізарным» ўнёскам у нацыянальнае выяўленчае мастацтва. «Гэтыя творы з высокімі мастацкімі вартасцямі ўпершыню дазволілі многім беларусам шырока пазнаёміцца з айчыннай архітэктурнай спадчынай», — адзначыў Сітніца.

Уладзімір Басалыга паведаміў, што зараз працуе над графічнай гісторыка-архітэктурнай серыяй, у якой будуць адлюстраваны помнікі айчыннага дойлідства — ахвяры духоўнага Чарнобыля. Паводле яго слоў, гаворка ідзе пра архітэктурную спадчыну, якая загінула ад войнаў, недагляду, а таксама ў перыяд савецкага ваяўнічага атэізму.

«Толькі на тэрыторыі Слуцкага раёна Мінскай вобласці да нашых часоў не дайшлі каля 30 цэркваў і касцёлаў. І я хачу аднавіць іх выгляд», — сказаў Басалыга.

Паводле яго слоў, зрабіць гэта цяжка, таму што пра гэтыя храмы не захаваліся выяўленчыя матэрыялы. «Так, з загінулай культавай спадчыны Случчыны да нас дайшлі толькі чарцяжы і дрэнныя фотаздымкі пяці цэркваў і аднаго касцёла. Выгляд астатніх храмаў давядзецца ўзнаўляць па сціплых пісьмовых звестках кшталту таго, што «на замчышчы стаяў сабор а пяці главах», — адзначыў мастак.

Выставу сваіх твораў ён плануе правесці ў Мінску пры канцы гэтага года.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве4

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

Развітанне з эрай герояў. Чым парадуе «Місія невыканальная: фінальная расплата»6

Колькі часу займае выдача пашпарта новай Беларусі? Былы каліновец расказаў, як атрымліваў дакумент32

Прадстаўнік Расіі ў ААН: Расія не спыніць агонь, пакуль Захад падтрымлівае Кіеў6

Амаль $50 000 за голыя сцены ў Шабанах. Так выглядае самая танная кватэра Мінска2

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве4

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць