Улада33

Польскі эксперт: Апазіцыю аб’яднае сумесная дапамога рэпрэсаваным

Што цяпер павінна рабіць апазіцыя? Адказвае эксперт Цэнтра ўсходніх даследаванняў, польскі аналітык Рафал Садоўскі.

— Стан апазіцыі вельмі цяжкі, а ў выніку дзяржаўных рэпрэсій яе дзеянні былі цалкам паралізаваныя. У гэтым кантэксце я хацеў бы звярнуць увагу на дзве праблемы, якія, думаю, у цяперашняй сітуацыі вельмі важныя. Мне здаецца, што перш за ўсё важна захаваць і падкрэсліць салідарнасць усіх дэмакратычных сіл, нягледзячы на існуючыя адрозненні паміж іх палітыкай і праграмамі. Усе канфлікты і спрэчкі ў апазіцыі будуць усё больш падрываць яе палітычныя пазіцыі ўнутры краіны і ў міжнародных адносінах. Гэта таксама гуляе на руку кіруючай групоўцы, выкарыстоўваецца супраць апазіцыі. І ў гэты момант важна падтрымаць адзінства і аказаць узаемную падтрымку ў барацьбе супраць аўтарытарызму і імкненнях да дэмакратыі.

Другая важная рэч — актыўна працаваць разам, каб абараніць рэпрэсаваных і даць ім усю неабходную дапамогу і падтрымку. Найперш прававую дапамогу, каб выцягнуць людзей з турмы, але і матэрыяльную. Людзі, якія перажылі рэпрэсіі, павінны ведаць, што яны не засталіся адны і могуць разлічваць на іншых. Нягледзячы на ўсе цяжкасці, апазіцыйныя сілы павінны распачаць сумесныя дзеянні ў гэтым напрамку. Акрамя таго, такое супрацоўніцтва стане праявай адзінства дэмакратычных сіл, без чаго ім цяжка будаваць свае пазіцыі і аўтарытэт у вачах грамадства.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Усе навіны →
Усе навіны

Таксі папрасілі ў МАРГ дазволу падняць тарыфы1

Польскія ўлады апраўдалі беларуса, які падаваўся на карту побыту з пашпартам Новай Беларусі26

Зяленскі заявіў, што не збіраецца выводзіць войскі з Данбаса4

Мужчына з Віцебшчыны праз 21 год дазнаўся, што дачка не яго20

За выбух у мінскім метро судзілі не толькі Канавалава і Кавалёва. Як склаўся лёс яшчэ трох фігурантаў справы?10

На будоўлі ў «Мінск-Свеце» буйны пажар1

У Вільні шукаюць дзяцей у беларускамоўную групу садка4

Энергетычны крызіс, выкліканы атакай на Іран, толькі пачынаецца. Ён можа стаць самым цяжкім у гісторыі6

Калеснікава: Апошнім канцлерам Германіі, які размаўляў з Лукашэнкам, была Меркель. Магчыма, патрэбна новая спроба30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек5

Амаль усе чаты і суполкі калоній і СІЗА Беларусі прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі. Пад пагрозай тысячы чалавек

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць