Грамадства

Вярхоўны суд адмовіў БХК у задавальненні скаргі на папярэджанне Мінюста

Вярхоўны суд адмовіў рэспубліканскаму праваабарончаму грамадскаму аб’яднанню «Беларускі Хельсінкскі камітэт» (БХК) у задавальненні скаргі на папярэджанне Міністэрства юстыцыі. Такое рашэнне абвясціла 12 сакавіка суддзя Галіна Жукоўская.

Пісьмовае папярэджанне Мінюста было вынесена БХК 12 студзеня, пасля таго як праваабаронцы праінфармавалі спецдакладчыка ААН па пытаннях незалежнасці суддзяў і адвакатаў Габрыэлу Кнауль пра факты націску ўлад на адвакатаў, якія абараняюць фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня.

Мінюст убачыў у гэтым «парушэнне заканадаўства аб грамадскіх аб’яднаннях, сродках масавай інфармацыі, распаўсюджванне недакладнай інфармацыі, якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі рэспублікі, уласны статут арганізацыі».

Падчас судовых спрэчак 11 сакавіка кіраўнік БХК Алег Гулак падкрэсліў, што ўсе факты, выкладзеныя ў лісце спецдакладчыку ААН, мелі месца. У прыватнасці, адзначыў ён, адвакаты фігурантаў крымінальнай справы аб масавых беспарадках 19 снежня 2010 года працяглы час не маглі з імі сустрэцца, чым парушалася права на абарону абвінавачаных і правы адвакатаў.

Як заявіў Гулак, не можа ісці гаворкі аб распаўсюджванні недакладнай інфармацыі, «якая дыскрэдытуе праваахоўныя органы і органы юстыцыі рэспублікі». «Як гаворыцца ў прымаўцы, нельга наракаць на люстэрка. У гэтым выпадку мы — люстэрка. З даследаваных у судовым пасяджэнні дакументаў відаць, што правы адвакатаў парушаліся, што яны сутыкаліся з націскам, што беларуская адвакатура сапраўды не незалежная. У дыскрэдытацыі рэспублікі вінаватыя мы ці тыя, хто дапусціў гэтыя парушэнні?» — папытаўся кіраўнік БХК.

Што да ацэнак гэтых фактаў, то БХК мае права іх рабіць, падкрэсліў ён.

Прадстаўнік Мінюста Аляксандр Харытон з довадамі праваабаронцы не пагадзіўся. Ён заявіў, што ў працэсе не было прыведзена ніводнага доказу таго, што Мінюст пры вынясенні папярэджання не меў рацыю. «БХК паведамляў пра націск на адвакатаў, але фактаў гэтага націску не прывёў», — сказаў Харытон.

Акрамя таго, адзначыў ён, БХК неаднаразова выкарыстоўваў на сваіх пасведчаннях назіральніка і штампах няправільную скарочаную назву арганізацыі. «Тое, што суду быў пададзены акт аб знішчэнні рэшткаў накладу пасведчанняў і штампа для перапіскі, у якім выкарыстоўвалася няправільная назва арганізацыі, сведчыць аб тым, што БХК прызнаў дапушчаныя ім парушэння і пачаў іх ліквідаваць», — адзначыў прадстаўнік Мінюста.

Паводле рашэння Вярхоўнага суда, у лісце спецдакладчыку ААН БХК дапусціў «недакладную і неабгрунтаваную інфармацыю».

Акрамя таго, суд прызнаў, што БХК сапраўды выкарыстоўваў на пасведчаннях сваіх назіральнікаў і ў штампе для паштовай перапіскі няпоўную нестатутную назву арганізацыі.

На падставе гэтага суд прызнаў правамоцным папярэджанне Мінюста і пастанавіў адмовіць БХК у задавальненні скаргі.

Як паведаміў Алег Гулак, арганізацыя разгледзіць магчымасць абскарджання гэтага рашэння ў парадку нагляду.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі30

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

«Рыхтаваўся да выезду, але не паспеў». Былога палітвязня паўторна затрымалі неўзабаве пасля выхаду з калоніі2

Расійскага «героя СВА» ў Стаўрапалі ўзарваў хлопец, з якім ён пазнаёміўся на рэсурсе для гей-знаёмстваў5

Сталі вядомыя акалічнасці забойства пад Оршай аднаго расійскага паліцэйскага другім5

Беларус прыехаў з Польшчы абнавіць пашпарт, а стаў фігурантам крымінальнай справы з забаронай на выезд. І пытанне не ў палітыцы5

Халодны май ударыў па клубніцах. Беларускія фермеры кажуць аб зніжэнні ўраджаю

Мінскага крымінальнага аўтарытэта асудзілі за палітыку і прызналі экстрэмістам7

Хлопцам, якія забралі мяч з дарогі, пагражаюць 4 гадамі зняволення3

Павел Лібер пракаментаваў заяву пра ідэнтыфікацыю сілавікамі 1000 карыстальнікаў дадатку «Новая Беларусь»1

Беларусам могуць забараніць гуляць у замежных анлайн-казіно2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі30

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць