Архіў

Падпольная прэм’ера

Чуткі пра падпольную прэм’еру Купалаўскага тэатру разьляцеліся імгненна. Усе ведалі, што рэжысэр Уладзімер Шчэрбань (у рэпэртуары тэатру ягоныя п’есы «Налу», «Падступства і каханьне») падрыхтаваў нешта нечаканае.

П’еса не падпала пад фармат ніводнага менскага тэатру. Толькі за дзень да прэм’еры ўдалося знайсьці пляцоўку — у кавярні «Графіці». Ля барнай стойкі, у цыгарэтным дыме — прэм’ера.

Не зважаючы на «падпольнасьць» імпрэзы, у невялічкую залю набілася багата народу. На самых выгадных месцах разьмясьціўся тэатральны бамонд — Барыс Луцэнка, Андрэй Курэйчык, кінарэжысэр Уладзімер Арлоў. Астатнія стаялі — хто з куфлем піва, хто са шклянкай соку, хто зь відэакамэрай.

Шчэрбань выходзіць на імправізаваную сцэну і рыхтуе гледачоў да дзеі. Ён ужо мае вопыт «паўлегальных» пастановак — летась на «кансьпіратыўнай» сцэне адбылася прэм’ера п’есы «Скандальныя паляроідныя здымкі». Цяпер рэжысэр Купалаўскага тэатру прэзэнтуе п’есу пад назвай «Псыхоз 4.48» паводле твору Сары Кэйн. У гэты ж час узад-уперад па ўсім «пэрымэтры» сцэны ходзяць акторкі Купалаўскага тэатру Яня Русакевіч і Вольга Шанцына. Нехта побач камэнтуе іх зьяўленьне з абазнаным выглядам: «Выбралі самых прыгожых «купалаўскіх» дзяўчат». Потым распачынаецца 80-хвілінная дзея.

У самім творы Кэйн аповед вядзецца ад адной асобы — звар’-яцелы самазабойца разважае ўслых перад тым, як зрабіць сабе сьмерць. Шчэрбань расклаў маналёг на дзьве асобы, у выніку чаго дзея атрымался больш дынамічнай. Акторкі крычаць несваімі галасамі, рыкаюць, хрыпяць, коўзаюцца па падлозе, брыдкасловяць (часам, праўда, няўпэўнена). Маналёг адной пра тое, што гэта яна «душыла габрэяў у газавых камэрах, забівала курдаў і бамбіла арабаў, гвалціла маленькіх дзяцей», падхоплівае другая: «Хрыстос мёртвы, а манахі ў экстазе…» Пасьля адна проста разяўляе рот, а другая прамаўляе. Блізіцца 4.48 — дакладны час самазабойства. Па камандзе рэжысэра сьвятло гасьне: «Я паміраю замест таго, каму ўсё роўна, за таго, хто ня ведае…» Акторкі здымаюць зь сябе адзеньне і сыходзяць…

Тэатральныя крытыкі ў захапленьні. У кулюарах вядуцца размовы пра тое, што гульня Яні й Вольгі — звышвыдатная. Барысу Луцэнку не спадабаліся, праўда, частыя зрывы на крык. Але ўсе спэцыялісты прызналі п’есу падзеяй у тэатральным жыцьці. Рэжысэру пакуль давядзецца задаволіцца толькі маральнымі дывідэндамі і марыць пра той час, калі ў беларускім мастацтве зьявіцца прастора для сьмелых экспэрымэнтаў. Больш шырокая, чым пляцоўка клюбу-кавярні.

Каментары

Цяпер чытаюць

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца7

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Германія закрывае расійскае консульства ў Боне і «Рускі дом» у Берліне26

Пятрухін шукаў, хто ж упершыню назваў палітвязня Папова «мадэратарам сацсетак Краіны для жыцця». І выйшаў на самога сябе20

У «Грыне» на Каменнай Горцы ў Мінску знікла электрычнасць ФОТАФАКТ1

«Сініцы — увогуле псіхі». Мінчанка пяць гадоў ратуе ў сваёй кватэры дзікіх птушак7

Прапагандыст Мукавозчык заклікаў «не ныць» тых, хто не можа купіць кватэру ў Мінску. А што з жыллём у яго самога?16

Мінск накрыла моцная навальніца ВІДЭА2

«А колькі шчасця ў вачах!» Кахно, Грыбалёва, Карпанаў і іншыя беларускія селебрыці адвялі дзяцей у школу ФОТЫ13

Амаль 5 тысяч самакатаў у Беларусі прызналі мапедамі4

У мінскім аэрапорце экстранна пасадзілі самалёт з Антальі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца7

Telegram выдаліў свой афіцыйны беларускі канал — верагодна, каб не падстаўляць людзей. Але многія паспелі падставіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць