Архіў

І Лазара запрасілі

На чарговым пасяджэньні структур т.зв. эўрарэгіёну (памежныя раёны Беларусі, Латвіі і Літвы) было дамоўлена заняцца арганізацыяй і ажыцьцяўленьнем «эўрамаршруту».

Цікавая ідэя мае на мэце распрацоўку зьмястоўнага падарожжа па краінах Эўропы, удзельнікі якога маглі б уласнымі нагамі (чытай — на роварах) прамерыць «паў-Эўропы», каб пазнаёміцца з прыродай і гісторыяй розных краін, сучасным жыцьцём насельнікаў ды ўмацаваць здароўе ды хораша адпачыць.

Да ўдзелу ў праекце запрошана і Верхнядзьвіншчына. Ад нас былі запатрабаваны адпаведныя паперы са зьвесткамі пра турысцкія магчымасьці раёну. Што і казаць, Верхнядзьвіншчына мае найцікавейшую гісторыю, у нас захаваліся цалкам або фрагмэнтамі выдатныя помнікі архітэктуры, а імя слыннага земляка Івана Чэрскага вядомае ўсёй плянэце. Што ўжо казаць пра прыроду! Па чысьціні сваіх рэк, азёраў ды лясоў Верхнядзьвінскі край не саступае запаведным мясьцінам. Застаецца толькі… А вось застаецца тое, што ў адказ на спакусьлівую прапанову выклікае толькі ўздых.

Рэч у тым, што турысцкі маршрут па-эўрапейску патрабуе і эўрапейскіх умоў для падарожнікаў. У пагадненьні растлумачана, што гэта азначае: па ўсім маршруце мусіць быць у наяўнасьці спэцыяльная дарожка для руху на роварах; да паслуг вандроўнікаў павінны быць гатэлі, кемпінгі і іншыя абсталяваныя мясьціны для нармальнага адпачынку, а таксама пункты харчаваньня і гігіены, назіральныя вышкі, інфармацыйныя шчыты, пункты сувязі...

Пакуль што ў нас адпачыць можна хіба што ў рэдкіх альтанках, а гігіенічныя працэдуры справіць пад прыдароджным кустом. У гатэлі райцэнтру прывыклыя да сучаснага камфорту эўрапейцы пачуваюцца, нібы мы ў вігваме індзейцаў. Пераскочыць на новую прыступку цывілізаванай турысцкай інфраструктуры Дрыса і да яе падобныя маглі б, толькі разбагацеўшы на добрыя грошы. Ды дзе іх узяць?

А дзе возьмуць нашы суседзі — латышы ды літоўцы?

Іх гэтае пытаньне ўжо не пужае. Як чальцы Эўразьвязу былыя «савецкія сёстры» атрымаюць неабходную матэрыяльную падтрымку ў багатай эўрапейскай касе. Нам застаецца спадзявацца на спонсараў. Ды дзе яны? Быў некалі Сорас, былі іншыя шчодрыя «буржуі», ды ім паказалі на дзьверы, каб не разбэсьцілі беларусаў сваёй варожай спажывецкай ідэалёгіяй. Цяпер выходзім на эўрапейскую сцэну гордыя, хаця і без штаноў.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц2

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Два аўтобусы беларусаў павезлі ў Маскву на хрэсны ход з мошчамі Данскога на чале з патрыярхам Кірылам17

Брытанцы выбралі ікону стылю ўсіх часоў7

Паліцыя шукае па ўсёй Еўропе дыверсанта, падазраванага ў атаках на энергасеткі Германіі15

Уіткаф і Кушнер упершыню прыехалі ва Украіну1

Жанчына паказала стан туалета ў «Белмытсэрвісе» ў цэнтры Мінска. Там папрасілі прабачэння8

У Маскве жанчына нарадзіла ў 60 гадоў. Яйцаклеткі яна замарозіла 15 гадоў таму

На Камароўцы ў Мінску пачаўся сезон грыбоў. Пачым прадаюць баравікі і лісічкі3

Беларуса асудзілі ў Маскве за крадзеж з сэкс-шопа5

Нямецкая прыватная ракета ўпершыню выйшла на арбіту1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц2

У Данецку ўзарвалі забойцу генерала ўкраінскай разведкі. Пра аперацыю маўчалі больш за месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць