Архіў

Лясное жніво

Што хвалюе беларусаў пры канцы лета? Замежнік, паглядзеўшы беларускую тэлевізію, пачытаўшы газэты, якія робяцца падобнымі адна да адной — ад «СБ» да раёнкі, — адкажа: жніво. І памыліцца…

Беларус ужо з часоў СССР не зважае на ўсе лічбы нарыхтоўкі, пераможцаў розных спаборніцтваў, камбайнэраў-тысячнікаў, даярак-міліянэрак — гэтая інфармацыя шырокаю плыньню праходзіць скрозь ягоны розум, ды бяз шкоды сплывае далей.

Шараговы беларус у гэты час рыхтуецца да іншых нарыхтовак. Зьбіраецца ў лес у грыбы. Сотні машынаў штодня выяжджаюць за горад. Шчасьліўцы, якія маюць сваякоў у вёсках, кіруюцца туды зь пятніцы, каб выпіць за вячэрай, а ранкам пацягнуцца з кошыкам да бліжэйшай пушчы. Небаракі, што ня маюць магчымасьці вырвацца з працы, едуць у грыбы ўвечары, каб за пару гадзінаў нарэзаць хоць па ведзярцы. У каго няма свайго аўто, уціскваюцца ў раённыя аўтобусы.

Нацыя сноўдае па лесе, пільна выглядаючы сьвінкі й лісічкі. Пад Баранавічамі народ, як Гаўрош, пад сьвістам снарадаў зьбірае грыбы на палігоне — вайскоўцам некалі аддалі ўраджайны на белыя лес. Дый стрэльбы як на зло адбываюцца ў таю самую пару, калі вылазяць грыбы. І колькі б ні пужалі аматараў ціхага паляваньня таблічкамі «Увага! Стрэльбы», «Увага! Радыяцыя», колькі б ні выстаўлялі заслонаў, некаторым шчасьціць прабрацца хмызьняком на прагаліну ды каб пасьля пасьпець адпаўзьці пад кананадаю.

Усё, каб пасьля пахваліцца — маўляў, я за раз 400 белых знайшоў! Што ў параўнаньні з гэтым тоны збожжа?! Нават калі палова з тых грыбоў была чарвівая, дык жа і зерне тое не з найлепшых, але ж сушаць і адно і другое. Нават кіроўцы грузавікоў, што чакаюць чаргі да камбайну, пасьпяваюць прабегчыся па хмызьняках уздоўж поля, дзе растуць шызыя бабкі. Пра пажарнікаў, што пільнуюць бясьпеку жніва, і казаць няма чаго. Гэтыя зумысьля спыняюцца бліжэй да бору.

Няма калі простаму беларусу слухаць цяпер СМІ. Дай бог пасьпець перапрацаваць набыткі — выварыць ды высушыць. А пасьля яшчэ трапіць у брусьніцы і журавіны, па масьляты ды зялёнкі. Тутака не да Дажынак!

Баранавічы

Каментары

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Пашынян: Вырашым і выйдзем з АДКБ. Мы не дазволім, каб Лукашэнка зноў стаў нашым гарантам13

У Маскве карціну Малевіча прадалі за чатыры мільёны даляраў1

Каза ад вікінгаў і «суровая ўпарадкаванасць беларускай песні». Што пісалі пра Беларусь у прапагандысцкім часопісе часоў акупацыі19

«Дзеці пілі той самы напой». Бацькі з іншых гарадоў пра атручэнне дашкольнікаў у Барысаве10

Амерыканскага акцёра Джэймса Хэндзі пасынак зарэзаў нажом2

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА16

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць