Архіў

Хроніка

Галадоўка Аўтуховіча

Прадпрымальнік Мікалай Аўтуховіч з Ваўкавыску 20 верасьня пачаў чарговую галадоўку, пратэстуючы супраць чарговага наступу падатковых органаў і мясцовых уладаў на ягоны бізнэс. На ягоную жонку, сузаснавальніцу фірмы «Ніка-Транс», і дырэктара фірмы Юр’я Лявонава заведзеная крымінальная справа за ўхіленьне ад выплаты падаткаў у асабліва буйных памерах і апісаная маёмасьць.

Клімаў у Крупках

Андрэй Клімаў 22 верасьня адбывае на «хімію» ў Крупкі. Тэрмін пакараньня — год і тры месяцы. Палітык быў асуджаны за правядзеньне антылукашэнкаўскай акцыі на Дзень Волі 25 сакавіка.

ААН — за крышнаітаў

Камітэт па правах чалавека ААН 23 жніўня прызнаў, што Беларусь парушыла правы заснавальнікаў менскай суполкі «Сьвядомасьць Крышны» Сяргея Малахоўскага і Аляксандра Пікулы, адмовіўшы ім у рэгістрацыі арганізацыі (артыкул 18 Міжнароднага пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах). Камітэт па правах чалавека лічыць, што неадпаведнасьць памяшканьня санітарна-тэхнічным нарматывам ня можа быць падставай для адмовы ў рэгістрацыі рэлігійнай арганізацыі па гэтым юрыдычным адрасе, нават калі ён разьмешчаны ў жылым памяшканьні. Урад абавязаны тэрмінова апублікаваць рашэньне ў афіцыйнай прэсе й зрабіць захады па выпраўленьні сытуацыі.

Леванеўскага не пераводзяць

Палітвязьню Валер’ю Леванеўскаму 3 верасьня адмовілі ў зьмякчэньні пакараньня й не перавялі на «хімію»: ён лічыцца «злосным парушальнікам турэмнага рэжыму».

Галадоўка Скрабца

Палітвязень Сяргей Скрабец трымаў галадоўку — з 10 да 18 верасьня.

Чытай, што сказалі

Загадчыца аддзелу ідэалёгіі Пінскага гарвыканкаму Валянціна Кулак, як паведаміў 13 верасьня ГА «БАЖ», паведаміла кіраўнікам прадпрыемстваў і арганізацый гораду пра абавязковую падпіску на газэту «СБ — Беларусь сегодня». Недзяржаўны «Мясцовы час» улады забаранілі прадаваць нават празь сетку грамадзкіх распаўсюднікаў і распаўсюджваць праз падпіску.

Узламалі РЭП

Офіс Прафсаюзу работнікаў радыёэлектроннай прамысловасьці (РЭП) 13 верасьня быў узламаны невядомымі: з памяшканьня зьніклі некаторыя дакумэнты й кампутарныя дыскі.

Затрымалі на пахаваньні

У Магілёве 14 верасьня падчас пахаваньня актывіста ПКБ Уладзімера Падаляна міліцыянты і супрацоўнікі ДАІ затрымалі актывістаў ПБНФ Рыгора Кастусёва й Валянціну Шчэтнікаву, праваабаронцу Барыса Бухеля, актывістку КХП-БНФ Ларысу Шукайлу. Больш за гадзіну іх трымалі заблякаванымі ў аўтамабілі, каб ня даць выступіць на грамадзянскай паніхідзе.

Мінус 292

У 2005 г. за «неадпаведнасьць юрыдычнага адрасу дзейнаму заканадаўству» ў Менску зьнятыя з уліку і рэгістрацыі 292 аргструктуры розных партый.

Пратэстантам пагражаюць і абяцаюць

Паход пратэстантаў царквы «Новае жыцьцё» да кіраўніка гарвыканкаму Міхаіла Паўлава 15 верасьня не адбыўся: намесьнік міністра ўнутраных спраў генэрал Віктар Філістовіч прапанаваў сваё пасрэдніцтва ў перамовах. Аднак сустрэча нэапратэстантаў з намесьнікам міністра прадстаўнікамі камітэту па справах рэлігій 19 верасьня ня вырашыла праблемы.

Суд забаяўся

15 верасьня актывісты АГП Анатоль Лябедзька, Валер Карбалевіч, Вадзім Казначэеў атрымалі зь Менскага гарсуду адмову на просьбу пачаць справу па факце перайменаваньня менскіх вуліц: яны палічылі, што Лукашэнка перавысіў свае службовыя паўнамоцтвы, бо гэта — кампэтэнцыя мясцовага савету. Суд без матывацыі адмовіўся распачынаць справу.

«Зубр» у Магілёве

У Магілёве 16 верасьня падчас раздачы ўлётак затрыманыя актывісты незарэгістраванай арганізацыі «Зубр» Яўген Сувораў і Ўладзіслаў Бародка.

Жодзінскі суд

Гарсуд Жодзіна 19 верасьня вынес прысуд у справе актывіста незарэгістраванага «Маладога фронту» Сержука Мурашкі: хлопец настойваў, што яго адлічылі зь мясцовага палітэхнікуму з палітычных прычын. Суд прызнаў адлічэньне адпаведным заканадаўству. Кіраўніцтва ўстановы сьцьвярджала, што Мурашка парушаў «правілы ўнутранага распарадку». Добрую пасьпяховасьць, за якую юнак атрымліваў павышаную стыпэндыю, пры разглядзе справы ня ўлічвалі.

АШ

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

Еўрасаюз абмяркоўвае поўную забарону марскіх перавозак расійскай нафты11

У Віцебску заўважылі трамвай-снегазборшчык ВІДЭА

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць