Навука і тэхналогіі

У студзені запрацуе сайт для замежнікаў «Беларусь. Факты», прысвечаны інфармацыі пра краіну

Змест рэсурсу пададзены на англійскай, італьянскай, нямецкай, арабскай мовах.

У студзені 2013 года МЗС Беларусі плануе запусціць інтэрнэт-партал «Беларусь. Факты», прызначаны для замежнікаў. Пра гэта паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Андрэй Савіных.

Партал будзе ўключаць наступныя раздзелы: «Навіны», «Цуды Беларусі», «Каляндар падзей», «Палітыка», «Эканоміка і бізнес», «Грамадства», «Турызм» і г.д.

Змест рэсурсу пададзены на некалькіх мовах, у тым ліку англійскай, італьянскай, нямецкай, арабскай. Магчыма, з’явіцца і кітайская версія, удакладніў Савіных.

Ён зазначыў, што партал не будзе дубліраваць інфармацыю падобных да яго рэсурсаў, але плануе з імі ўзаемадзейнічаць з дапамогай сістэмы перакрыжаваных спасылак. Спасылкі на партал таксама будуць размешчаныя на старонках пасольстваў Беларусі ў розных краінах і на сайце МЗС.

«Гэта рэсурс першага кроку фарміравання пазітыўнага стаўлення да краіны і жадання рухацца далей і даведацца пра яе больш», — сказаў Савіных. Ён растлумачыў, што

мэтай стварэння партала «Беларусь. Факты» з’яўляецца прыцягненне ўвагі і пярвічнай цікавасці турыстаў і інвестараў.
Для апошніх, у прыватнасці, прадугледжаны спецыяльныя раздзелы з эканамічнымі аглядамі, падрыхтаванымі інвестыцыйнымі і кансалтынгавымі агенцтвамі.

Стваральнікі рэсурсу адкрытыя для супрацоўніцтва з грамадскімі арганізацыямі і актывістамі, паведаміў Савіных, аднак дадаў, што сайт адкрываецца з мэтай «прадаць» Беларусь, а не стаць дыскусійнай пляцоўкай.

«Раскрутку» партала «Беларусь. Факты» мяркуецца даручыць спецыялістам у гэтай галіне, аднак хто менавіта зоймецца парталам, пакуль невядома, таму што стваральнікам партала даводзіцца працаваць у «дэфіцыце фінансавых рэсурсаў»,
прызнаўся Савіных.

Каментары

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, хто можа купіць «Лесту» — былое падраздзяленне Wargaming1

У Гродне дзіцячы садок перарабілі ў жылы дом — вось як выглядае

Псіхіятра Уладзіміра Пікірэню абвясцілі ў вышук5

У чарговым шоу на ТНТ — беларускі дэсант: гімнастка Галкіна, баксёр Кудзін і не толькі3

У Кыргызстане так і не знайшлі цела беларускага альпініста, яго больш не будуць шукаць

Расіяне ўдарылі па рэйсавым аўтобусе на Нікапальшчыне — пяць чалавек загінулі

Усе спевакі зняліся з канцэрта Эда Шырана пасля таго, як рэпера Маклмора выгналі за прапалесцінскія выказванні48

Фатографку з Мінска асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»4

ЗША раскрылі расійскую сетку падрыхтоўкі тэрактаў і заказных забойстваў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС23

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць