Свет1818

Галандыя і Нарвегія спынілі фінансавую падтрымку беларускім псеўдаўцекачам

Беларусы-махляры сотнямі ехалі ў заможныя краіны прасіць прытулку, каб атрымаць свае 3000 еўра і... з'ехаць назад.

Асаблівы рост заявак беларусаў на прытулак у еўрапейскіх краінах адбыўся летась. Пасля Плошчы Беларусь стала вядомай у Еўропе сваімі рэпрэсіямі. Круцялі адразу гэтым скарысталіся. Лічба «уцекачоў» склала паўтары тысячы чалавек. Прычым часцей за ўсё спрабавалі асесці ў самых заможных еўрапейскіх краінах. Больш за палову ад усіх беларускіх заявак на прытулак былі пададзеныя ў міграцыйныя органы скандынаўскіх краін (Фінляндыя, Швецыя, Нарвегія) і Нідэрландаў. А ў Францыю летась збеглі столькі ж беларусаў, колькі ў суседнія Літву, Латвію і Польшчу разам узятыя.

Махляры знайшлі дзіркі ў міграцыйным заканадаўстве шчодрых еўрапейскіх краін. Справа ў тым, што шэраг краін плацяць грошы тым уцекачам, каму адмоўлена ў прытулку і якія пры гэтым гатовыя вярнуцца ў сваю краіну добраахвотна.

Лічба псеўдаўцекачоў, якія ехалі па лёгкія грошы, няспынна расла.

Спачатку свае фінансавыя дзверы для беларускіх псеўдаўцекачоў зачынілі Нідэрланды. Міністэрствы ўнутраных і замежных справаў Каралеўства Нідэрланды вырашылі, што вяртанцам у Беларусь з 16 лістапада 2011 г. «больш не прадстаўляецца права на атрыманне пражытковага мінімуму і гранта на рэінтэграцыю».

Мэта рэінтэграцыйнага гранта (а паводле галандскіх нормаў ён складае каля 2000 еўра) — дапамагчы вяртанцам ужыцца на сваёй радзіме пасля бадзянняў па заходніх краінах у пошуку прытулку.

Тады плынь авантурыстаў перанакіравалася ў Нарвегію. Паводле нарвежскага заканадаўства, грамадзянам краін былога Савецкага Саюза, якім адмаўляюць у прытулку і якія вырашаюць добраахвотна вярнуцца на радзіму, плацяць 20 тысяч нарвежскіх крон, ці каля 2700 еўра.

Калі за ўвесь 2011 год толькі 7 беларусаў падалі заяўку на добраахвотнае вяртанне, то за першыя 7 тыдняў 2012 г. папрасілі прытулку ажно 52 чалавекі, кажа Кнут Бернтсэн, чыноўнік нарвежскага міграцыйнага агенцтва.

Кнут Бернтсэн: «Калі мы пачалі вывучаць заяўкі беларусаў, то ўсе іх знайшлі беспадстаўнымі. Выявілася, што 75% заяўнікоў паходзілі з Гродна, большасць з заяўнікоў былі халастыя мужчыны ва ўзросце ад 20 да 30 гадоў, некалькі незамужніх жанчынаў. Некаторыя заяўнікі пагадзіліся на добраахвотнае вяртанне нават да таго, як з імі былі праведзеныя інтэрв’ю наконт прытулку».

Тады нарвежскія спецыялісты прынялі рашэнне часова спыніць прадстаўленне грантаў на рэінтэграцыю ўсім грамадзянам Беларусі. Усім заяўнікам на прытулак з Беларусі адразу ж паведамлялі, што рэінтэграцыйны грант яны не атрымаюць. Прычым, кажа спецыяліст, такое рашэнне прынялі яшчэ да таго, як даведаліся пра ранейшы падобны крок Нідэрландаў. Праўда, дапамога са зваротнымі білетамі заставалася, і выключэнні па рэінтэграцыйным гранце таксама ў некалькіх выпадках рабілі, заўважае Кнут Бернтсэн.

Такое радыкальнае рашэнне нарвежскае міграцыйнае агенцтва прыняла ўпершыню, хаця раней асобам з некаторых балканскіх краін адмаўлялі ў рэінтэграцыйнай падтрымцы на індывідуальнай аснове.

Згодна са словамі Кнута Бернтсэна, адразу ж пасля рашэння не выдаваць рэінтэграцыйны грант колькасць заяўнікоў з Беларусі рэзка паменшала. Сапраўды, калі ў студзені-сакавіку 95 беларусаў падалі заяўкі на атрыманне прытулку ў Нарвегіі, то ў красавіку-траўні — тольці пяцёра, сведчыць статыстыка Нарвежскага дырэктарата па іміграцыі.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Усе навіны →
Усе навіны

Кім быў загінулы добраахвотнік Васіль Рапіцкі. Расказвае Клачко2

Трамп: Ніякай здзелкі з Іранам не будзе, толькі безагаворачная капітуляцыя4

Большасць «жаночых» вуліц у Беларусі названыя ў гонар Крупскай і Церашковай7

Азербайджан мабілізаваў рэзервістаў і выставіў войскі на баявыя пазіцыі4

Казуля ў трактары справакавала праверку пракуратуры

Ізраіль апублікаваў ВІДЭА ўдару па бункеры, дзе мог хавацца сын Хаменеі1

Гарналыжніца Ліндсі Вон вярнулася да трэніровак ВІДЭА2

Кафеін замест какаіну. Дачка забітага наркабарона Эль Менча кіруе кавярняй у Каліфорніі1

Экскурсавод паказаў кватэру, у якой у Мінску жыў Лі Харві Освальд

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads12

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць