Літаратура

Сайт памяці пісьменніка Кастуся Тарасава

Сайт tarasau.com запрацаваў яшчэ ў жніўні. Пакуль ёсць толькі расійская версія. Да канца года, мяркуецца, з’явіцца і беларускамоўная. Інтэрнэт-старонку робіць дачка Кастуся Тарасава Ганна.

На старонцы пісьменніка размешчаны ягоныя творы, фотаздымкі. Кастусь Тарасаў, які ў жыцці не любіў публічных выступленняў, быў такім самотнікам, на здымках паўстае іншым чалавекам. На адпачынку за мяжой, з сям’ёй, нават на мітынгах.

Архіў пісьменніка цяпер знаходзіцца ў Ганны. Яна яшчэ не скончыла яго разбіраць. Але ўжо сёння можа сказаць пра непублікаваныя творы.

«Думаю, там няма невядомых недрукаваных аповесцяў. Бацька неяк ў лісце ўсе свае галоўныя творы пералічыў. Ёсць адзін неапублікаваны аповед (руская і беларуская версіі), артыкулы на разнастайныя тэмы, зборнік літаратурна-гістарычных нарысаў «Исторический пейзаж». Ёсць пераклады на беларускую мову некалькіх аповесцяў, якія пісаў па-руску. Таксама, дарэчы, і беларускую «Пагоню на Грунвальд» ён перапісаў».

Па новым варыяеце рамана цяпер рыхтуецца аўдыёкніга.

***

Кастусь Тарасаў нарадзіўся ў Мінску 10 кастрычніка 1940 г. у сям’і служачых. Па сканчэнні сярэдняй школы працаваў слесарам зборшчыкам на Мінскім механічным заводзе. Скончыў Беларускі палітэхнічны інстытут (1965), працаваў у Паўночна заходняй геалагічнай экспедыцыі. Потым у выдавецтве «Вышэйшая школа», на кінастудыі «Беларусьфільм», часопісе «Нёман», газеце «Літаратура і мастацтва», часопісе «Спадчына», газеце «Свабода».

Тарасаў друкаваўся ад 1966 года. Аўтар гістарычных аповесцей пра мінулае Беларусі: «Дзень рассеяння» (пра Грунвальдскую бітву, 1980), «Пагоня на Грунвальд», рамана «Тры жыцці княгіні Рагнеды». Аўтар культавага ў 1980 я — першай палове 1990 х зборніка «Памяць пра легенды».

Памёр 20 сакавіка 2010.

Каментары

Цяпер чытаюць

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд9

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць