Свет

Украінцы бароняць свайго сьвятога Язэпа

27 чэрвеня ўпершыню за 60 гадоў днепрапятроўскія рыма‑каталікі адслужылі мэсу ў касьцёле Сьвятога Язэпа, а не на яго прыступках. Але шчасьце вернікаў было нядоўгім.

27 чэрвеня ўпершыню за 60 гадоў днепрапятроўскія рыма‑каталікі адслужылі мэсу ў касьцёле Сьвятога Язэпа, а не на яго прыступках.

«Дзьверы ў касьцёл раптам аказаліся адчыненымі наросхрыст, нібы запрашалі зайсьці», — расказаў «24» стараста рыма‑каталіцкай абшчыны Днепрапятроўску Валер Гмырко.

Але шчасьце вернікаў было нядоўгім: 3 ліпеня чацьвёра невядомых маладзёнаў, якія назваліся прадстаўнікамі ахоўнай структуры, гвалтам выгналі прадстаўнікоў рыма‑каталіцкай абшчны з днепрапятроўскага касьцёлу.

У абласной адміністарцыі не спрачаюцца: каталікі насамрэч могуць прэтэндаваць на будынак, але касьцёл належыць прыватнай фірме, таму ўлады ня ў стане дапамагчы. Бо тады будзе парушанае права ўласнасьці. «Паводле наяўных дакумэнтаў будынак лічыцца за адной кампаніяй, — камэнтуе сытуацыю загадчык сэктара па справах рэлігіі аблдзяржадміністрацыі Мікалай Абраімаў. — І на сёньняшні дзень права ўласнасьці ў іх ніхто не адбіраў. Таму вырашыць, хто мае рацыю, а хто не, можна толькі ў судовым парадку».

Культавы будынак у цэнтры гораду заўжды прыцягваў бізнэсоўцаў ня менш як вернікаў. У 1997 годзе ён быў прададзены сьпярша ўкраінска‑панамскай, затым панамскай, а пасьля амэрыканскай фірме. Кажуць, за сэрыяй угодаў стаяў тагачасны «ганаровы старшыня» аблрады Павал Лазарэнка. Прынамсі, першым прадаўцом будынку выступала аблрада, усе фінансавыя апэрацыі былі аформленыя за два тыдні праз давераных асоб у Днепрапятроўску. А канцавы пакупнік — фірма «Дагсбэры інкарпарэйтэд» зарэгістраваная ў штаце Каліфорнія, дзе да таго часу Павал Іванавіч ужо пасьпеў займець салідны маёнтак.

Днепрапятроўскія каталікі больш за 10 гадоў змагаюцца за гэты будынак і патрабуюць вярнуць яго абшчыне. Вернікі пісалі лісты прэзыдэнту, прэм’еру, абласным уладам і нават Папу Рымскаму. А нядаўна пачалі падаваць зыскі ў суд.

У гэтую сераду вакол касьцёлу Сьвятога Язэпа, на прыступках якога апошні тыдзень прыхаджане кругласутачна маліліся за вяртаньне храму, быў узьведзены плот нібыта дзеля бясьпекі вернікаў.

Фармальны ўласьнік будынку патрабаваў таксама, каб каталікі спынілі сваю малітву й вызвалілі тэрыторыю каля храму. Аднак міліцыянты, якія прыбылі на выклік настаяцеля парафіі, пацьвердзілі правамоцнасьць знаходжаньня каталікоў на гэтым месцы.

Між сабой днепрапятроўскія каталікі жартуюць, што «Дагсбэры» варта ўсталяваць прапускныя пункты і пашпартны кантроль на цэнтральным праспэкце гораду, каб яшчэ далей адсунуць каталікоў ад іх сьвятыні.

Сёньня прыхаджане працягваюць маліцца, цяпер ужо перад плотам, за якім знаходзіцца храм.

Паводле 24.ua, «Завтра».

Фота — Denis Davydov (з фотарэпартажу на didaio.livejournal.com)

Каментары

Цяпер чытаюць

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Усе навіны →
Усе навіны

Адны нічыі. Вынікі футбольнай ночы на мундыялі1

Як палепшыць начны сон немаўляці? Дапаможа бацька3

Самец беларускай рысі вельмі здзівіў навукоўцаў2

Фатограф з Калінкавічаў засудзіў Маскоўскі заапарк, які выкарыстаў без дазволу яго фота норкі2

«Гэта яго падушка бяспекі». На трасе пад Мінскам заўважылі незвычайны спосаб перавозкі шын2

У ЗША разбіўся стратэгічны бамбардзіроўшчык6

Лукашэнка ўвязаў вызваленне палітвязняў з адкрыццём амерыканскага пасольства і фінансавымі пытаннямі4

Лукашэнка ўпершыню заклікаў і Расію «пайсці на кампраміс»7

Лукашэнка папрасіў прабачэння ў Зяленскага32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?9

Адпачынак для бясстрашных і беспрынцыповых: што цяпер з турамі з Беларусі ў Крым?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць