Усяго патроху22

Прадпрыемствам прапануюць правяраць супрацоўнікаў алкатэстарамі

Міністэрства працы Беларусі прапаноўвае на заканадаўчым узроўні замацаваць норму, якая давала б права работадаўцам правяраць сваіх супрацоўнікаў з дапамогай алкатэстараў.
Пра гэта 21 снежня паведаміў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Ігар Старавойтаў.

Прапанова Мінпрацы матываваная тым, што алкагольнае ап’яненне часта з’яўляецца прычынай няшчасных выпадкаў на вытворчасці, растлумачыў Старавойтаў. Праверку алкатэстарам на прадмет знаходжання работніка ў стане алкагольнага ап’янення ці ў стане, выкліканым ужываннем наркатычных сродкаў, псіхатропных, таксічных ці іншых адурманьваючых рэчываў, прапаноўваецца праводзіць «пры наяўнасці дастатковых падстаў — паху алкаголю з рота, парушэння рэчы, цяжкасцяў пры захоўванні раўнавагі і іншых», падкрэсліў намеснік міністра падчас анлайн-канферэнцыі на сайце БелТА.

Ён зазначыў, што законам «Аб ахове працы» ўстаноўлена: работадаўца абавязаны не дапускаць да выканання работ (аказання паслуг), адхіляць ад выканання работ у адпаведны дзень (змену) працуючага, які з’явіўся на працоўнае месца ў стане алкагольнага, наркатычнага ці таксічнага ап’янення,

а таксама ў стане, звязаным з хваробай, якая перашкаджае выкананню работ (аказанню паслуг).

Зараз, паведаміў Старавойтаў, кантроль стану работнікаў прадугледжаны толькі ў дачыненні да вадзіцеляў транспартных сродкаў.

Паводле інфармацыі першага намесніка дырэктара дэпартамента дзяржаўнай інспекцыі працы Міністэрства працы і сацыяльнай абарон Аляксандра Семіча, за з’яўленне на працы ў стане алкагольнага ап’янення і распіванне спіртных напояў у 2011 годзе ў Беларусі былі звольненыя 13.672 чалавекі. «Міністэрства працы і сацабароны неаднаразова прапаноўвала ўвесці забарону продажу алкагольных напояў асобам у спецыяльным засцерагальным адзенні», — падкрэсліў Семіч.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе падазраюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе падазраюць у Эстоніі ў махлярстве

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія мытнікі не далі ўвезці з Беларусі калекцыю савецкіх грошай. На іх — камуністычная сімволіка4

Пуцін на перамовах з Трампам просіць вярнуць Расію ў даляравую сістэму17

«Прабачце, гэта не мая родная мова». Былы дыпламат Слюнькін расказаў, як асадзіў расійскага пасла13

Віцебскія дэсантнікі зрабілі марш-кідок да ўкраінскай мяжы. Куды менавіта?10

На Нямізе ў Мінску дабудоўваюць шматфункцыянальны комплекс з вадаспадам і дрэвамі на даху

Мовазнаўца і дыпламат Пётра Садоўскі — у цяжкім стане9

У Эстоніі адкрылі дарогу, на якой забараняецца прышпільвацца рамянямі бяспекі1

На Партызанскім праспекце ў Мінску сам сабой перакуліўся грузавік2

Беларускі пілот загінуў пры крушэнні верталёта ў Лівіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе падазраюць у Эстоніі ў махлярстве

Памятаеце Таццяну Зарэцкую, якая са скандалам звальнялася з Кабінета Ціханоўскай? Яе падазраюць у Эстоніі ў махлярстве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць