Спорт11

Перад мундыялем: гандбалісты зборнай Беларусі выйгралі турнір у Швейцарыі

Гандбалісты мужчынскай зборнай Беларусі сталі пераможцамі міжнароднага турніру Yellow Cup, які праходзіў у швейцарскім Вінтэртуры.

У заключным матчы спаборніцтваў беларусы згулялі ўнічыю з камандай Швейцарыі — 23:23 (12:14).

У складзе беларусаў самым выніковым быў Дзмітрый Камышык, які закінуў 5 мячоў. У першым туры падапечныя Юрыя Шаўцова перамаглі аўстрыйцаў з лікам 33:22, а затым згулялі ўнічыю з гандбалістамі Катара — 28:28.

Выніковае становішча: Беларусь - 4 пункты, Швейцарыя - 3, Катар - 3, Аўстрыя - 2.

Для беларускай дружыны гэты турнір стаў заключнай праверкай сіл перад чэмпіянатам свету, які пройдзе ў Іспаніі.
З Швейцарыі беларусы вернуцца ў Мінск, а 11 студзеня адправяцца на сусветнае першынство.

На папярэднім этапе наша каманда выступіць у групе С (Сарагоса),
дзе яе супернікамі будуць каманды Польшчы (12 студзеня), Сербіі (14 студзеня), Паўднёвай Карэі (15 студзеня), Славеніі (17 студзеня) і Саудаўскай Аравіі (19 студзеня).

Барацьбу за ўзнагароды працягнуць па 4 лепшыя каманды з кожнага секстэта.

Зборная Беларусі другі раз у сваёй гісторыі прабілася на чэмпіянат свету. У 1995 годзе ў Ісландыі беларусы, якія выступалі пад кіраўніцтвам Спартака Мірановіча, занялі 9-е месца.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C5

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

«Роўна ў той момант». Ірландыя расследуе палёт невядомых дронаў каля маршруту самалёта Зяленскага1

Штучны інтэлект пераварочвае порнаіндустрыю13

Чатыры краіны не будуць удзельнічаць у Еўрабачанні-2026, пратэстуючы супраць допуску Ізраіля15

«Упершыню я ледзь не загінула на Кубе». Беларуска расказала, як палову жыцця правяла ў падарожжах1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты7

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць