Навука і тэхналогіі

У судовай практыцы ЗША створаны першы прэцэдэнт што да правоў на фота ў сацсетках

У ЗША створаны адзін з першых судовых прэцэдэнтаў, які датычыць інтэлектуальнай уласнасці, размешчанай у сацсетках: суд пастанавіў, што СМІ не мелі права публікаваць фатаграфію з мікраблогу журналіста без яго дазволу.

Пра гэта паведамляе Reuters.

Манхэтэнскі суд вырашыў, што агенцтва France-Presse і газета The Washington Post парушылі права фатографа Даніэля Марэля, выкарыстаўшы для ілюстрацыі навінаў пра землятрус на Гаіці ў 2010 годзе здымак, які журналіст зрабіў на выспе і размясціў у сваім твітары.

Прадстаўнікі агенцтва AFP, якое ініцыявала працэс у 2010 годзе, настойвалі, што фатаграфія, апублікаваная ў Твітары, аўтаматычна трапляе ў свабодны доступ, аднак суд прыйшоў да высновы, што гэта супярэчыць карыстальніцкаму пагадненню сэрвісу: хоць

дакументам і дазваляецца перапост, або «рэтвіт» выяваў, гэта не дае права выкарыстоўваць іх у камерцыйных мэтах без дазволу аўтара.

На слуханнях, дата якіх пакуль не прызначаная, суд павінен вырашыць, якую адказнасць панясуць кампаніі, і вынесці вердыкт па некалькіх іншых пунктах справы.

Адзначаецца, што Twitter Inc у справе не ўдзельнічае, аднак яе прадстаўнік падкрэсліў: правілы сэрвісу заўсёды прадугледжвалі, што карыстальнікі валодаюць выключным правам на свае фатаграфіі, апублікаваныя з дапамогай сэрвісу.

У канцы мінулага года на сэрвіс Instagram, што належыць Facebook, падалі першы грамадзянскі пазоў праз увядзенне новай палітыкі прыватнасці: паведамлялася, што кліенты, не згодныя з умовамі Instagram, могуць выдаліць свае профілі, але тады

яны страцяць права на фатаграфіі, выкладзеныя імі раней.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Усе навіны →
Усе навіны

Заўтра можа не быць доступу да беларускіх сайтаў для карыстальнікаў з-за мяжы14

Вызваленыя палітвязні прыедуць з Украіны ў Варшаву гэтай ноччу ці раніцай8

Рамана Пратасевіча ўзялі вядоўцам на СТБ38

На Мінскім узвышшы назіраюцца ледзяныя туманы ФОТАФАКТ1

У Барысаўскім раёне заўважылі сляды мядзведзя-бадзягі

У Мінскім заапарку выбралі сімвал наступнага года ФОТЫ4

Мінск трапіў у рэйтынг топавых кірункаў для аматараў казіно

Апошнія амерыканскія цэнты прадалі на аўкцыёне амаль за $17 мільёнаў1

«Лукашэнка ўяўляе, што Польшча магла б адмовіцца ад падтрымкі беларускай апазіцыі ў абмен на Пачобута. Гэтага не будзе»1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў16

У Варшаву прыехала сотня беларускіх палітвязняў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць