Эканоміка99

Нацбанк: Будзе невялікая дэвальвацыя рубля, як у мінулым годзе

Нацыянальны банк Беларусі апошнім часам не агучвае афіцыйныя прагнозы курса беларускага рубля да даляра, бо вельмі цяжка зрабіць дакладны прагноз, які апраўдаецца.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам першы намеснік старшыні Нацыянальнага банка Мікалай Лузгін. Ён растлумачыў, што курс беларускага рубля фармуецца зыходзячы з рынкавых прынцыпаў. У прыватнасці, курс беларускага рубля залежыць ад ваганняў курсу даляра і еўра, іх суадносін, а спрагназаваць гэтыя курсы не можа практычна ніхто.

Перад Нацыянальным банкам па-ранейшаму не стаіць задача штучна стрымліваць курсаўтварэнне, ён накіраваны на згладжванне рэзкіх ваганняў.

«Не назаву лічбы, які будзе курс праз квартал ці праз год. Думаю, што ў нас захаваецца адносна стабільная сітуацыя, паколькі на гэты год у нас запланавана і значна меншая інфляцыя», — сказаў Мікалай Лузгін.

Паводле яго звестак, за мінулы год курс беларускага рубля да даляра знізіўся на 2,6%, да еўра — на 5%, да расійскага рубля — на 8%. Акрамя таго, у 2012 годзе адзначалася «невялікая намінальная дэвальвацыя, але пры гэтым рэальны эфектыўны курс беларускага рубля вырас на 14,9%, фактычна адбывалася яго ўмацаванне», праінфармаваў Мікалай Лузгін.

Першы намеснік старшыні падкрэсліў, што ў гэтым годзе перад Нацыянальным банкам па-ранейшаму не стаіць задача штучна стрымліваць курсаўтварэнне, ён накіраваны на згладжванне рэзкіх ваганняў, захаванне стабільнай сітуацыі на фінансавым рынку.

Мікалай Лузгін лічыць, што, безумоўна, у гэтым годзе будуць нейкія зрухі ў курсе беларускага рубля: «Пры інфляцыі 10–12%, якая запланавана, мабыць, павінна быць нейкая невялікая дэвальвацыя, як у мінулым годзе.

Але калі яна будзе невялікая, плаваючая, то нічога страшнага няма. Калі пры гэтым будзе рост рэальных грашовых даходаў, рост ВУП, то гэта нармальная сітуацыя».

Каментары9

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах8

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць