Меркаванні104104

Палітолаг-русафіл Шымаў: Здзіўляе пасіўнасць Праваслаўнай царквы па пытанні Каліноўскага

У асяроддзі беларускіх западнарусаў працягваецца абмеркаванне постаці Кастуся Каліноўскага і падзей 1863 года. На гэты раз вядомы палітолаг, калумніст «Советской Белоруссіі» Усевалад Шымаў выказаўся на прарасійскім сайце imperia.by.

«Каліноўскі быў палякам да мозгу касцей і бачыў беларускія землі як неад’емную частку «вялікай» Польшчы.
Тое, што яго заклікі да сялян былі складзеныя на беларускай мове, не павінна ўводзіць у зман, — сказаў Шымаў. — Каліноўскі і яго аднадумцы, як і ўсё польскае грамадства таго часу, лічылі гэтую мову прастанароднай рэгіянальнай версіяй польскага. Паўстанцы выкарыстоўвалі гэтую «народную» мову толькі з мэтай зрабіць свае ідэі больш даступнымі.
Прыхільнікі Каліноўскага, па ўсёй бачнасці, не чыталі ні «Мужыцкай праўды», ні «Лістоў з-пад шыбеніцы «, абсалютна прасякнутых польскім духам».

Аўтар перакананы, што беларускія нацыяналісты не могуць належным чынам прааналізаваць «Мужыцкую праўду» Каліноўскага, інакш бы яны пагадзіліся з высновамі самога Шымава.

«Даволі дзіўна ушаноўваць Каліноўскага ў краіне, дзе большасць вернікаў з’яўляюцца прыхаджанамі Рускай праваслаўнай царквы. Нянавісць да праваслаўя прасякнуты ўсе заклікі „Кастуся“, а тэрор супраць праваслаўных святароў быў адметнай асаблівасцю паўстання на беларускіх землях», — падкрэсліў Усевалад Шымаў.

Ён ставіць у дакор «пасіўную пазіцыю» Беларускай праваслаўнай царквы. Шымаў кажа, што не заклікае «анафемстваваць» Каліноўскага, але «заявіць аб недапушчальнасці гераізацыі падобнага персанажа ў пераважна праваслаўнай краіне, па-мойму, варта было б».

У сваіх прапановах Шымаў дайшоў заклікаў праводзіць «памятныя мерапрыемствы па ахвярах тэрору польскіх паўстанцаў».

Каментары104

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі56

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў162

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

Адна з найбагацейшых сем'яў Саудаўскай Аравіі хоча набыць замежныя актывы «Лукойла»5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі56

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць