Эканоміка

Па росце цэнаў Беларусь па-ранейшаму першая

Па росце спажывецкіх цэн у 2012 годзе Беларусь, як і годам раней, заняла першае месца сярод краін былога СССР.

Летась павелічэнне цэн склала ў Беларусі 21,8% (у 2011-м — 108,7%).
Далей ідуць Кыргызстан — 7,5% (5,7%), Расія — 6,6% (6,1%), Таджыкістан — 6,4% (9,3%), Казахстан — 6% (7,4%), Туркменістан — 5,3% (5,3%), Малдова — 4,1% (7,8%), Эстонія — 3,5% (3,7%), Арменія — 3,2% (4,7%), Літва — 2,8% (3,4%), Латвія — 1,6% (4%).

Ва Украіне цэны знізіліся на 0,2% (+4,6%), у Азербайджане — на 0,3% (+5,4%), у Грузіі — на 1,4% (+2%). Даныя па Узбекістане пакуль недакладныя: рост цэн склаў «менш за 7%" (2011 год — 7,6%).

У снежні 2012 года Беларусь з 1,4% была трэцяй па росце цэн пасля Арменіі (2,1%) і Кыргызстана (1,5%). За імі размясціліся Азербайджан (0,7%), Казахстан (0,6%), Малдова, Расія (па 0,5%), Украіна (0,2%) і Таджыкістан (0,1%). Не змяніліся цэны ў Латвіі, знізіліся ў Літве, Эстоніі (па 0,1%) і Грузіі (0,3%). Няма звестак па Туркменістане і Узбекістане.

У самаабвешчанай Прыднястроўскай Малдаўскай Рэспубліцы рост цэн у снежні склаў 0,8%, па выніках года — 10,4% (у 2011-м — 16%).

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі27

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі сталі дзейнічаць ліміты на мабільны інтэрнэт

«Пуцін ужо пачаў Трэцюю сусветную». Зяленскі пра перамір'е, выбары і саступкі Расіі4

«Яндэкс Браўзер» аналізуе нават асабістыя паведамленні. Вось якія звесткі збіраюць браўзеры і чаму гэта важна7

Дактары раяць не захапляцца частым выкарыстаннем бервушаў1

«Мама, давай напішам заяву ў міліцыю, ён мяне ўжо дастаў». Маці школьніка з Брэста, які скончыў жыццё самагубствам, расказала пра цкаванне сына25

У Мексіцы вайскоўцы забілі галоўнага наркабарона. У адказ яго хаўруснікі паляць самалёты і аўтобусы6

Расійская амбасада ў Карэі вывесіла банер «Победа будет за нами»8

Прэзідэнт Літвы трапіў у бальніцу8

«Хачу быць такой жа ў старасці!» 87‑гадовая пенсіянерка скарыла сацсеткі сваёй формай3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі27

«Лукашэнка мне сказаў: «Хочаш — можаш адказаць нам, ударыць па Мазыры, па заводзе» — Зяленскі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць