На будаўнічай пляцоўцы шматкватэрнага жылога дома ў Мінску сёння ноччу загарэўся вежавы кран.Аб гэтым паведаміў дзяжурны Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Беларусі.
Ён удакладніў, што паведамленне аб узгаранні на пульт МНС паступіла а другой гадзіне ночы. Гарэла кабіна вежавага крана грузападымальнасцю 8 т вышынёй 60 м, які належыць ТАА "Экспакран" на тэрыторыі новабудоўлі шматкватэрнага жылога дома па праспекце Дзяржынскага, 5.
У выніку пажару, які быў патушаны работнікамі МНС, агнём была пашкоджана кабіна крана. Пацярпелых у выніку здарэння няма. Прычына ўзгарання высвятляецца.
Каментары