Здарэнні77

Відавочца выбуху: Узарвалася ў жылым пакоі

Газавае абсталяванне ў кватэры дома ў Серабранцы, дзе прагрымеў выбух, было спраўным.

Хутчэй за ўсё, эпіцэнтр знаходзіўся ў жылым пакоі, а не на кухні, якая менш за іншыя памяшканні пацярпела ад пажару.

Пра гэта расказаў сведка здарэння Аляксандр Рабінскі.

Яго кватэра размешчаная на дзявятым паверсе — праз адну ад той, дзе быў выбух.
Аляксандр таксама расказаў пра падрабязнасці здарэння.

«У момант выбуху — гэта было прыкладна ў 16.45 — мы з сям’ёй знаходзіліся на кухні. Выбух быў вельмі моцным — затрэсліся сцены і вокны, было нешта накшталт выбухной хвалі. Я адразу пачуў крыкі аб дапамозе. Суседа, які жыве паміж маёй кватэрай і той, дзе прагрымеў выбух, заблакавала ў яго дома праз абрушэнне столі. Нашы балконы злучаюцца, ён змог выламаць перагародку паміж імі і пералезці да мяне», — кажа сведка.

Аляксандр Рабінскі расказаў і пра загінулых жыхароў кватэры, дзе адбыўся выбух. Там жыў яго сябар Ігар Трушкевіч з маці. Іх абгарэлыя целы знайшлі супрацоўнікі МНС.

Першай версіяй, якая з’явілася ў відавочцаў здарэння, быў выбух газу. Пры гэтым Аляксандр Рабінскі адзначыў, што ніякага спецыфічнага паху ў момант выбуху ён не адчуў.

«Практычна адразу полымя перакінулася на балкон суседа. Мы пачалі тушыць яго вёдрамі з вадой, каб не загарэўся наш. Вельмі хутка — прыкладна праз 3 хвіліны пасля выбуху — прыехалі пажарныя. Пажар тушылі як з двара, так і з суседніх кватэр — праз нашу працягнулі шланг з вадой. Людзі выбягалі з пад’езда, некаторых давялося эвакуяваць з дапамогай пажарных лесвіц», — кажа Аляксандр.

Ужо на дварэ пацярпелым аказвалі першую дапамогу, з жыхарамі размаўлялі псіхолагі і дактары. Пасля частку з іх — каля 30 чалавек — даставілі ў найбліжэйшы дзіцячы садок. Ім забаранілі вяртацца ў свае кватэры праз пагрозу абвалу. Супрацоўнікі МНС прапанавалі ахвотным застацца на ноч у садку, але большасць, у тым ліку і Аляксандр, раз’ехалася па дамах сваякоў.

Сёння раніцай з жыхарамі дома сустрэўся старшыня Мінскага гарвыканкама Мікалай Ладуцька. Ён не змог выразна растлумачыць прычыны таго, што адбылося, аднак паведаміў, што газавае абсталяванне было спраўным, а кухня, якая мусіла пацярпець мацней за ўсё ў выпадку выбуху газу, разбураная менш, чым іншыя памяшканні.

Пры гэтым самі сведкі не выключаюць, што мог выбухнуць газавы балон у жылым пакоі.

Прадстаўнікі ўладаў паведамілі, што працы ў найбольш пацярпелых ад выбуху 9-м і 10-м пад’ездах дома будуць весціся 2 тыдні.

Дзявяты паверх фактычна давядзецца перабудоўваць нанава.

«Пасля гэтага будуць праводзіць яшчэ ўнутранае аздабленне кватэр. На час рамонту нас пасялілі ў найбліжэйшым гатэлі. І Ладуцька, і іншыя прадстаўнікі Мінгарвыканкама паабяцалі, што аднаўленне дома будуць праводзіць за кошт дзяржавы. Цяпер нам застаецца толькі чакаць», — сказаў Аляксандр.

Выбух і пажар у жылым доме па адрасе вул. Пляханава, 85 адбыўся 23 лютага. Да месца здарэння былі накіраваныя 25 адзінак спецтэхнікі, 11 брыгад хуткай медыцынскай дапамогі і аварыйная брыгада УП «Мінгаз». Паводле дадзеных МНС, выратаваныя 9 чалавек, эвакуяваныя 22 чалавекі, нязначна пацярпелі пяць чалавек, адна грамадзянка дастаўленая ў гарадскую клінічную бальніцу хуткай медыцынскай дапамогі з атручваннем прадуктамі гарэння. У адной з кватэр знойдзеныя абгарэлыя целы дваіх загінулых.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі затрымалі на мяжы з Беларуссю 30 нелегалаў, якія вылазілі з падкопу на мяжы4

Меланія Трамп заявіла, што была ледзь знаёмая з Эпштэйнам і запатрабавала спыніць распаўсюджваць чуткі пра яе сувязі з ім2

У «разумных» футболках «Найка» дзіўна паводзяць сябе плечы. Кампанія прызнала праблему3

Працу віленскага аэрапорта зноў паралізавалі шары з Беларусі3

«Калі браць больш правільны падыход». У Беларусі хочуць запусціць свайго касманаўта не толькі для турызму3

Прэзідэнт Чэхіі: Трамп за некалькі тыдняў зрабіў больш для падрыву даверу да НАТА, чым Пуцін за многія гады30

З Сеула — у Мінск. Карэйскі футбольны легіянер расказаў пра жыццё ў Беларусі, ежу і службу ў арміі2

«Інкрымінавалі «здраду дзяржаве», а ён сам проста абстукваў колы ў цягнікоў»6

Пуцін аб'явіў велікоднае перамір'е на суткі з хвосцікам. Раней да таго некалькі разоў заклікаў Зяленскі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»14

Качанава прапанавала ўвесці адказнасць за «няпраўду ў тыктоку»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць