Акцёр Жэрар Дэпард’ё стаў ганаровым грамадзянінам Чэчэнскай рэспублікі, яму таксама ўручаны дакументы на пяціпакаёвую кватэру, паведаміў у панядзелак кіраўнік Чэчні Рамзан Кадыраў.
«Толькі што ўручыў дакументы на пяціпакаёвую кватэру і пасведчанне ганаровага грамадзяніна ЧР Жэрару Дэпард’ё», — напісаў Кадыраў.
Раней Дэпардзье заявіў пра намер зняць фільм пра Чэчню.
У суботу Дэпард’ё атрымаў пастаянную рэгістрацыю ў горадзе Саранску — сталіцы расійскай рэспублікі Мардовія.
Каментары