Улада77

«Адзінага» кандыдата будуць шукаць да восені

Да 25 сакавіка вызначыць механізм абрання адзінага кандыдата ад дэмакратычных сілаў не атрымаецца.

Да 25 сакавіка, як плянавалася раней, вызначыць мэханізм абраньня адзінага кандыдата на прэзыдэнта Беларусі ад дэмакратычных сілаў не атрымаецца.

Пра гэта паведаміў адзін з ініцыятараў акцыі 25 сакавіка — старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Ён сказаў, што

сытуацыя праясьніцца толькі восеньню.

Дата 25 сакавіка 2013 году як дзень, да якога трэба вызначыцца наконт адзінага кандыдата, фігуравала ў дакумэнтах сойму Партыі БНФ. Акрамя гэтай партыі, у кансультацыях удзельнічаюць кампанія «Гавары праўду» і рух «За свабоду». Партыйны лідэр Аляксей Янукевіч тлумачыць, чаму тэрмін 25 сакавіка аказаўся нерэальным:

​​«Тут некалькі фактараў адыгрываюць сваю ролю. Адзін — тое, што, магчыма, некаторыя суб’екты нашых перамоваў сёньня бачаць для сябе ўжо іншыя прыярытэты. Тая ж кампанія „Гавары праўду“ сёньня пераважна глядзіць на мясцовыя выбары. На гэтым сканцэнтраваныя ў першую чаргу ўсе іхныя арганізацыйныя высілкі і пляны.

Часткова, я думаю, гэта зьвязана і з тым, што няма пэўнасьці ў нейкіх асобах. Ну, не вымалёўваюцца ў некаторых партнэраў яўныя постаці, якія б маглі прэтэндаваць на ролю адзінага кандыдата. Можа, і ёсьць нейкі сьпіс кандыдатаў. Але ў ім няма яўных фаварытаў. І таму хочацца ўзяць нейкі дадатковы час, каб гэты сьпіс пашырыць. Можа, знайсьці нейкага новага чалавека. Можа, ён сам зьявіцца».

Чым раней будзе названае прозьвішча адзінага кандыдата, тым лепей, —
лічыць палітоляг Аляксандар Класкоўскі:

​​«Зь іншага боку, адзіны кандыдат — гэта не самамэта. Гэта павінна быць толькі адным са зьвёнаў скаардынаванай стратэгіі, агульнай праграмы. І самая галоўная бяда, што на сёньня няма такой агульнай стратэгіі. А яшчэ няма палітычнай волі ў асноўных гульцоў для таго, каб знайсьці нейкі кансэнсус. І, натуральна, хтосьці павінен пры гэтым ахвяраваць сваімі амбіцыямі.

Таму я думаю, што разумны крок зрабіў той жа Някляеў — не таўчы ваду ў ступе, не сьмяшыць народ, груба кажучы, тым, што зноў ня могуць паразумецца. А ўвесьці часовы мараторый на адзінага кандыдата».

Зусім іншую рэакцыю выклікала заява Ўладзімера Някляева ў старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоля Лябедзькі:

​​«Мы, шчыра кажучы, расчараваныя апошнімі заявамі Ўладзімера Някляева пра тое, што яны спыняюць кансультацыі ў фармаце трох. Мы іх чакалі, бо ў АГП ёсьць свая пазыцыя.

Праз усенароднае галасаваньне, праз праймэрыз прыцягнуць як мага большую колькасьць людзей да супольнай працы.
І мы разьлічвалі, што пасьля таго, як тры гэтыя структуры вызначацца са сваім бачаньнем, то тады наступіць мажлівасьць для кансультацыяў зь імі. Альбо зблізіць пазыцыі і выйсьці на нешта супольнае. Альбо сказаць: не, мы будзем ісьці паралельна».

Дэмакратычныя сілы будуць вымушаныя вярнуцца да кансультацыяў, упэўнены Аляксандар Класкоўскі:

«Гэтае пытаньне ўсё роўна ніяк абыйсьці ня ўдасца. І хай ня зараз, а праз паўгода ці год яно ўсё роўна стане рубам. Але як частка агульнай стратэгіі. Вось гэта я хачу падкрэсьліць».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

Ці можа таксіст адмовіцца везці пасажыра з лыжамі і санкамі? Можа, але не заўсёды

Апошнім часам Эмануэль Макрон з'яўляецца на публіцы ў цёмных акулярах. Што здарылася?9

У Кобрыне выставілі на продаж будынак сінагогі XVIII стагоддзя1

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР33

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў7

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць