Усяго патроху1414

Асцярожна, хіпі! — Архіўныя карыкатуры з савецкага «Вожыка»

Субкультурная моладзь вачыма савецкай прапагады.

Субкультура хіпі з’явілася ў Злучаных Штатах і Вялікабрытаніі ў сярэдзіне 1960-х, і ўжо да канца дзесяцігоддзя доўгавалосую моладзь можна было сустрэць у кожным буйным горадзе еўрапейскай часткі СССР. Не быў выняткам і Мінск. Слова «хіпі» ў дачыненні да мясцовых маладзёнаў канца 60-х — пачатку 70-х трэба выкарыстоўваць з пэўнай асцярожнасцю, бо самі сябе яны рэдка так называлі. Але ніякае іншае слова не прыжылося.

Хутка хіпі так намулялі вока партыйным работнікам, што з імі пачалі змагацца не толькі паліцэйскімі (аблавы, збіццё, прымусовая стрыжка), але і ідэалагічнымі сродкамі. Орган ЦК КПБ, часопіс «Вожык», ледзь не ў кожным нумары публікаваў карыкатуры і фельетоны пра моладзь, што збочыла з правільнай дарогі.

Ніжэй падаем некалькі карыкатур з падшывак «Вожыка» за 1970–1972 гады. Хіпі на іх выглядаюць даволі спецыфічна. Яны хуліганы, п’яніцы, абібокі, неахайныя, практыкуюць стыль «унісэкс» (аднолькава доўгія ў дзяўчат і хлопцаў валасы, мешкаватыя швэдры, расклёшаныя джынсы), не шануюць старэйшых, вылучаюцца «нізкапаклонствам перад Захадам» і слухаюць жахлівую музыку.

Праз 40 гадоў гэтыя выявы выглядаюць нібыта бясконца далёкімі. Цяпер можна адрошчваць валасы любой даўжыні, насіць метровыя клёшы, рабіць пірсінг дзе заўгодна і татуявацца ва ўсе колеры вясёлкі. Але метады працы «гумарыстаў» з «Вожыка» штосьці нагадваюць.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Трампа ўсцешыла перспектыва асабістай сустрэчы Зяленскага і Пуціна — «вельмі добрых людзей»5

Навошта Зяленскі напісаў ліст Пуціну?7

На аддаленым востраве ў Інданезіі зноў пабачылі вельмі рэдкага папугая1

Уладзімір Зяленскі звярнуўся да Пуціна з адкрытым лістом, які нагадвае ўльтыматум48

Сядзіце як седзіце! Як правільна ставіць націск у другой асобе множнага ліку?10

У цэнтры Гродна пабачылі лісу са здабычай у зубах ВІДЭА

Эпоха танкаў завяршаецца. Як і чаму Украіна хоча вярнуць іх на поле бою12

БелАЗ прэзентаваў першы ў свеце 220‑тонны самазвал на ЗПГ2

У візавыя цэнтры Польшчы будуць запісваць па-новаму9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА12

Кіраўнік студыі ZROBIM architects цяпер у СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць