Грамадства88

Грамадскасць просіць улады Германіі і Аўстрыі прафінансаваць будаўніцтва мемарыяла ў Трасцянцы

На будаўніцтва мемарыяльнага комплексу спатрэбіцца больш як 700 тысяч еўра і пяць гадоў працы.

З просьбай прафінансаваць будаўніцтва мемарыяльнага комплексу ва ўрочышчы Благаўшчына каля былога лагера смерці «Трасцянец» выступілі ўдзельнікі міжнароднай канферэнцыі «Лагер смерці Трасцянец у еўрапейскай памяці», якая праходзіць 23–24 сакавіка ў Мінску.
Гэты пункт замацаваны ў калектыўнай заяве, агучанай падчас мерапрыемства.

Распрацоўкай праекта мемарыяла ў Благаўшчыне займалася кампетэнтнае кола асоб ад грамадскіх арганізацый Беларусі, Германіі, Аўстрыі і Чэхіі пад кіраўніцтвам старшыні яўрэйскіх арганізацый і абшчын Беларусі, члена міжнароднай акадэміі архітэктараў Леаніда Левіна. Паводле ацэнак спецыялістаў,

на будаўніцтва гэтага комплексу спатрэбіцца больш як 700 тыс. еўра і пяць гадоў працы.

«Пра Мінскае гета і лагер смерці „Трасцянец“ мала што вядома ў міжнародным маштабе, а ў еўрапейскай культуры памяці яны выконваюць толькі другарадную ролю, — адзначаецца ў заяве. — Мы з падзякай адзначаем, што ўлады Мінска выдзелілі на стварэнне помніка ахвярам лагера „Трасцянец“ плошчу ў 100 га і вітаем ініцыятыву аб’яднанняў па стварэнні помніка ў Благаўшчыне для ўвекавечвання памяці яўрэяў, дэпартаваных з Германіі і Аўстрыі. Гэта памятнае месца павінна стаць часткай будучага мемарыяльнага комплексу ў Трасцянцы».

У сваёй заяве ўдзельнікі канферэнцыі просяць «адказных палітыкаў у Германіі і Аўстрыі правесці інтэнсіўнае абмеркаванне праекта» і выдзеліць для яго рэалізацыі фінансавыя сродкі. Акрамя таго, аўтары дакумента просяць улады Мінска ўключыць праект мемарыяла ў Благаўшчыне ў праект комплексу «Трасцянец», «зрабіць экспертную ацэнку і ўхваліць праект Леаніда Левіна».

У звароце таксама ўтрымліваецца просьба да палітыкаў Беларусі, Германіі і Аўстрыі «ўрэгуляваць праз адпаведнае пагадненне пытанні абмену крыніцамі інфармацыі і дакументамі па гісторыі Мінскага гета і лагера смерці «Трасцянец».

Узяць шэфства над праектам і выступіць за яго найхутчэйшую рэалізацыю аўтары дакумента просяць кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы, мітрапаліта Мінскага і Слуцкага Філарэта, патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі, мітрапаліта Мінска-МагілёўскагаРымска-каталіцкай царквы архібіскупа Тадэвуша Кандрусевіча і нямецкага палітыка Хенінга Шэрфа.

«Мы спадзяёмся, што ў 2014 годзе, у год 70-годдзя вызвалення Беларусі, будзе закладзены першы камень у падмурак помніка ў Благаўшчыне», — гавораць аўтары звароту.

У часы дзеяння лагера смерці «Трасцянец» ва ўрочышчы Благаўшчына знаходзілася месца масавага пакарання смерцю і пахавання партызан, ваеннапалонных і мірных жыхароў, дэпартаваных з розных краін.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла7

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Усе навіны →
Усе навіны

«Толькі два чалавекі з класа не пайшлі ў піянеры». Бацькі — пра прапаганду ў школах28

Беларус здаваў на правы 75 разоў. Але здаў жа!3

У Польшчы затрымалі беларуса, які гуляў каля чыгункі

Каля 20 вызваленых палітвязняў едзе праз Польшчу ў Літву2

З’явілася відэа моманту выбуху ў Гомелі на вуліцы Косарава5

У Смалявічах навагоднюю ёлку паставілі проста на праезнай частцы7

На польска-беларускай мяжы беларускім скаўтам перадалі Бэтлеемскі агонь міру ФОТЫ1

Беларуса, абвінавачанага ў падрывах цягнікоў на БАМе, асудзілі ў Расіі на 22 гады1

Бутан выдзеліць 10 тысяч біткойнаў на развіццё футурыстычнага «Горада ўсвядомленасці»

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла7

Начальнік міліцыі Брагіна страляў у сваю жонку. Яна цудам выжыла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць