Мы сядзім з сяброўкамі-журналісткамі за кубкам кавы і абмяркоўваем вузел на паліто новай кітайскай першай лэдзі Пэн Ліюань.
Cёння Кітай шуміць не з нагоды вылаўленых каля Шанхая ў рацэ Хуанпу 16 тысяч свіных туш (свінні памерлі — іх выкінулі ў раку, звычайная справа, чаго шумець) і не з нагоды вылаўленай у іншай рацэ тысячы качыных тушак (тая ж гісторыя: памерлі — выкінулі, і кажуць, што вада
Народ Паднябеснай, зліўшыся ў адзіным парыве з замежнымі экспертамі (што здараецца нячаста), доўга спрачаўся: ці будзе прыкметная папулярная спявачка, ласкава празваная феяй півоняў, у новай якасці жонкі Старшыні КНР? У 2008 годзе, калі стала зразумела, што Сі Цзіньпін стане наступным кіраўніком краіны, Пэн, слухаючыся сакрэтнай традыцыі, сышла са сцэны — больш яна прылюдна не спявае. Вядома, шкада — у яе вялікая армія прыхільнікаў (дарма што спявачка —
Напалоханыя калісьці нездаровай актыўнасцю Цзян Цын (апошняй жонкі Маа Цзэдуна), кітайскія «старэйшыны» сёння разгледзелі ў Пэн Ліюань магутны патэнцыял.Людзі яе палюбілі задоўга да таго, як яна стала першай лэдзі, у інтэрнэце кажуць, што «раз у Старшыні Сі такая прыгожая жонка, то нашы кіраўнікі — жывыя людзі, а не робаты». Дык чаму б не скарыстацца момантам?
Прыгажуня Пэн стала ўсекітайскай сенсацыяй у той момант, калі выйшла разам з мужам з самалёта, што прызямліўся ў Маскве. Ужо на наступны дзень
Але гісторыя кахання Сі Цзіньпіна і Пэн Ліюань асвятлялася ў прэсе (у тым ліку «гламурнай») задоўга да таго, як муж стаў Старшынёй Сі— у першую чаргу дзякуючы папулярнасці спявачкі Пэн, якая паспяхова выступала ў
Сёння Пэн Ліюань параўноўваюць з самымі вядомымі першымі лэдзі найноўшай гісторыі:Раісай Гарбачовай, Мішэль Абамай, Карлай Бруні і герцагіняй кембрыджскай Кэтрын Мідлтан: тая ж харызма, жывы характар і несумнеўны ўплыў на мужоў. Эксперты ўжо хвалююцца: для кітайцаў падчас першага замежнага візіту іх кіраўніка сам ён і міжнародныя дамоўленасці адышлі на другі план: усё зацямнілі белы касцюм і блакітны шалік Пэн Ліюань у Афрыцы. Блогеры досыць хутка вызначылі вытворцу строяў сваёй новай ўлюбёнкі: гэта аказалася кітайская марка з Гуанчжоу. Нават не трэба выстаўляць лозунг «Купляйце кітайскае!» — кітаянкі пераканаліся, што сваё не горшае за славутыя сусветныя брэнды, і моцным юанем падтрымалі айчыннага вытворцу. На сайце самай буйной
Гісторыя Пэн Ліюань — класічная Папялушчына. Яна нарадзілася ў небагатай сціплай сям’і і дзякуючы свайму таленту спачатку скончыла кансерваторыю, стала знакамітай спявачкай, а потым сустрэла і пакахала дробнага партыйнага кіраўніка (які да таго ж аказаўся «чырвоным прынцам»), які з часам дарос да кіраўніка дзяржавы. Менавіта за гэта яе любяць кітайцы — за адчуванне здзейсненай мары. Бо кітайская мара — цяпер галоўная тэма ў краіне.
Каментары