Праўду выявіла старая мапа.
Хрыстафор Калюмб ня быў першым эўрапейцам, які крочыў на амэрыканскую зямлю. Яго апярэдзіў вэнэцыянскі купец Марка Пола. Да такой высновы прыйшлі амэрыканскія гісторыкі з... ФБР, якія ўжо больш за паўстагодзьдзя дасьледуць пэўную старую мапу.
Аналізам мапы, якую ў падарунак атрымала бібліятэка амэрыканскага Кангрэсу, гісторыкі займаюцца з 1943 г. На ёй можна пабачыць плян частак Індыі, Кітаю, Японіі і … Паўночнай Амэрыкі. Таксама на мапе ёсьць эмблема ў выглядзе карабля, пад якой бачны скарочаны подпіс Марка Пола. Дакладны аналіз мапы выяўляе шмат таямніцаў. Пасьля таго, як гісторыкі пасьвяцілі на яе інфрачырвонымі промнямі, яны заўважылі, што мапа пакрытая трыма пластамі атраманту. Гэта азначае, што яе перараблялі і ўдасканальвалі.
Калі аўтарам мапы сапраўды ёсьць Марка Пола, гэта азначае, што вэнэцыянскі купец апярэдзіў Хрыстафора на два стагодзьдзі. Існуе тэорыя, што калі падарожнік вярнуўся ў Вэнэцыю з свайго доўгага падарожжа па Азіі, ён упершыню ўзгадваў пра існаваньне Паўночнай Амэрыкі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары