Грамадства22

Бабуля Васьковіча: «Я ўжо не ведаю, што і думаць»

Бабуля Васьковіча два месяцы не атрымлівала лістоў ад унука.
Пра гэта яна паведаміла прэс-службе аргкамітэта па стварэнні партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

У сваю чаргу, журналісты газеты «Наша Ніва» за апошнія два з паловай года накіравалі Васьковічу шэраг лістоў у розных пытаннях, ні на адзін з якіх не было адказу. Апошні з іх быў адпраўлены перад Вялікаднем, у красавіку.

Гэта дае падставу меркаваць, што вязня ўтрымліваюць у адмысловай ізаляцыі, хоць паводле закона яго перапіска не падлягае абмежаванню. Напрошваецца меркаванне, што хлопца працягваюць катаваць інфармацыйнай ізаляцыяй.

Яўгену Васьковічу з Бабруйска на момант арышту было 20 гадоў. Цяпер яму 23.
Арыштавалі яго за кінутую ў будынак Бабруйскага КДБ бутэльку з кактэйлем Молатава. Гэта быў сімвалічны жэст пратэсту супраць парушэнняў правоў і свабодаў грамадзян і супраць русіфікацыі краіны. У сядзібе абпаліла дзверы. Аднак за «спробу падпалу» Васьковіч разам з Арцёмам Пракапенкам і Паўлам Сырамолатавым быў асуджаны на 7 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. «За нацыянальныя каштоўнасці я памерці гатовы, бо жыццё кароткае, а радзіма вечная. Жыве Беларусь!» — сказаў ён на судзе.

Бабуля палітвязня апошні ліст ад Яўгена атрымала 28 сакавіка. Тамара Уладзіміраўна наракае: «Я ўжо не ведаю, што і думаць».

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца2

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Усе навіны →
Усе навіны

Знішчыў адзенне, выліў шампуні, сапсаваў нават кроплі для вачэй. Былы каханак ноччу прабраўся ў кватэру беларускі ў Батумі44

З’явіліся новыя жахлівыя відэа моманту выбуху на складзе боепрыпасаў пад Кіевам 28 жніўня6

У Барысаве знайшлі каўбасу з манетамі для сабак — валанцёры б'юць трывогу14

У Ленінградскай вобласці Расіі пасля атакі дронаў загарэўся адзін з найбуйнейшых расійскіх НПЗ1

Містычнае кола Вільні: Каліноўскі быў пахаваны з медальёнам святыні, каля якой вырас гатычны палац доктара з-пад Оршы. Цяпер парэшткі Каліноўскага перапахавалі ў магільні таго ж доктара22

Ці выкарыстоўваюць жывёлы імёны для зносін паміж сабой?

Расіяне зноў атакавалі Кіеў — загарэўся шматпавярховік3

У Данецку падарвалі аўтамабіль намесніка начальніка Аленаўскай калоніі, дзе катавалі ўкраінскіх палонных1

У Бабруйску п'яны пенсіянер падабраў ключы і скраў рэчы з камеры захоўвання ў гандлёвым цэнтры2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца2

«Я не святая, але ў мяне не было надзейнага пляча побач»: маці Ксюшы з СМА могуць пазбавіць бацькоўскіх правоў, яна ж даводзіць, што здольная выправіцца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць