Здарэнні22

Затрыманыя лжэпрадпрымальнікі, якія «адмылі» каля 20 млрд рублёў

У ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі МУС Беларусі затрымалі арганізаваную злачынную групу, якая ажыццяўляла лжэпрадпрымальніцкую дзейнасць з выкарыстаннем пячатак і рэквізітаў.

Як паведаміла старшы оперупаўнаважаны па асабліва важных справах ГУБЭЗ МУС Вераніка Пасмецьева, дзякуючы «фінансістам» у ценявы абарот за 2009–2012 гады было выведзена амаль 20 млрд. рублёў у выглядзе незаконных фінансавых аперацый па рахунках падстаўных фірм.

Распачаты справы ў дачыненні да ўдзельнікаў арганізаванай групы па ч. 3 арт. 235 КК (легалізацыя «адмывання» матэрыяльных каштоўнасцей, набытых злачынным шляхам», ч. 2 арт. 233 КК (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасць), ч. 2 арт. 243 КК (ухіленне ад выплаты сум падаткаў і збораў). Па крымінальнай справе праходзяць больш чым 50 падазроных і сведак.

Схема злачыннай дзейнасці падазроных была наступнай: суб’екты гаспадарання, часта дзяржаўнай формы ўласнасці (сістэмы ЖКГ, цукровыя заводы, будаўнічыя арганізацыі), звярталіся ў дзяржаўныя праектныя ўстановы для заключэння дагавораў на выраб праектна-каштарыснай дакументацыі. Пад маркай вялікай загрузкі супрацоўнікі праектных інстытутаў рэкамендавалі ім выканаць гэтыя работы ў прыватным парадку, у вольны час ад асноўнай працы і па меншай цане, што асабліва радавала заказчыкаў.

Паколькі самі «праекціроўшчыкі» не з’яўляліся індывідуальнымі прадпрымальнікамі, то для атрымання свайго заробку яны звярталіся да паслуг так званых ілжэпрадпрымальнікаў, што трымалі пяць падстаўных фірм, якія афіцыйна называліся «праектнымі арганізацыямі».

Атрыманы заробак «праекціроўшчыкаў» — безнаяўныя грошы ад заказчыкаў — пераводзіўся ў наяўныя з рахункаў сваіх фірм і раздаваўся ў канвертах у доларах ЗША.

Наяўныя долары лжэпрадпрымальнікі ў абмен на безнаяўныя грошы бралі ў прадпрыемстваў і прадпрымальнікаў прыватнай формы ўласнасці, якія ў ценявым абароце прадавалі тавар за наяўны разлік.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё45

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска ела бабруйскі зефір і знайшла ў ім кавалачкі дрэва11

У Добрушы на Вадохрышча каля купелі паставілі ледзяную фотазону ФОТАФАКТ

Пракуратура пра смерць Мелказёрава: журналіст меў хранічную хваробу23

Памёр заснавальнік моднага дома Valentino

Прэзідэнт Балгарыі заявіў пра сваю адстаўку3

Джон Коўл: У канчатковым выніку мэта весці бізнэс з Беларуссю, вярнуць яе ў міжнародную супольнасць34

Тэмпературу вады ў трубах зменшаць пасля заўвагі Лукашэнкі19

Стаў вядомы змест ліста лідараў Нарвегіі і Фінляндыі, які выклікаў рэзкую рэакцыю Трампа10

Амаль 800 тысяч беларусаў жывуць за межамі краіны25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё45

Мацкевіч: Ціханоўскую зняць, замяніць, пераабраць нельга. Не мучайцеся. Нельга — і ўсё

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць