Грамадства99

Праехаць мяжу па «зялёным калідоры» стала нашмат складаней

Памежнікі пачалі «чысціць» яго ад «падазроных» аўтамабіляў. 80% з іх адпраўляюць у «чырвоны калідор».

«Перасячэнне мяжы, якое пры гэтым аб’ёме машын звычайна займае 2–2,5 гадзіны, зацягнулася на 10 гадзін. Гэта звязана з увядзеннем новых правілаў, якія грунтуюцца на сумеснай пастанове мытнага і памежнага камітэтаў», — распавядае Юрась Губарэвіч, які ўначы вяртаўся ў Беларусь з Польшчы і нечакана трапіў у вялікі затор на пераходзе «Варшаўскі мост».

Юрась кажа, што у «чырвоны калідор» у выніку трапляе нашмат больш аўтамабіляў. Туды адпраўляюць каля 80% тых, што раней стаялі ў «зялёным».
Усім незадаволеным памежнікі паказваюць невялікую паперку, дзе напісана, што з 4 чэрвеня 2013 года будуць больш пільна сачыць за аўто з «зялёнага калідора». Людзі абураюцца, сварацца, скардзяцца — але даводзіцца падпарадкоўвацца, расказвае Губарэвіч.

«Людзі нічога не разумеюць. Сутыкаюцца з гэтым упершыню. Яны маюць толькі асабістыя рэчы, якія могуць быць запакаваныя ў вялікія торбы. Памежнікі кажуць, што не будуць правяраць гэтыя торбы, бо не маюць права на гэта. Накіроўваюць да мытнікаў, а мытнікі — у чырвоны калідор».

Згодна з дакументам, якія цяпер паказваюць людзям на мяжы, прычынай накіравання ў чырвоны калідор можа быць колькасць людзей у салоне (чатыры і больш), вялікія торбы ў багажніку і нават замежная рэгістрацыя аўто.

Еўрарадыё звярнулася па інфармацыю аб новых правілах у Аддзелы арганізацыі мытнага кантролю Брэсцкай і Ашмянскай мытняў. Але там альбо нічога не ведаюць пра новаўвядзенні, альбо увогуле адмаўляюцца даваць інфармацыю. Маўляў, прыязджайце з Мінска да нас на прыём і вам усё раскажуць. На сайтах Памежнага і Мытнага камітэтаў таксама ні слова — там вісяць старыя правілы праходу «чырвонага» і «зялёнага» калідораў.

Атрымаць каментарый удаецца толькі ў памежнікаў. У прэс-службе Памежнага камітэта кажуць, што сумесная з Мытным камітэтам пастанова з’явілася яшчэ 31 кастрычніка 2011 года.
У ёй пералічваюцца прычыны, пры наяўнасці якіх памежнікі павінны паведамляць мытнікам пра падазроныя аўтамабілі у «зялёным» калідоры.

«Калі транспартны сродак адпавядае пэўным крытэрыям, то супрацоўнік памежнага камітэта паведамляе пра гэта мытніку. Вось і ўсё. Парадак не змяніўся, патрабаванні да фізічных асоб і тавараў, якія яны перавозяць, не змяніліся».

Аднак, нягледзячы на захаванне ўсіх правілаў, людзі стаяць у чэргах на мяжы нашмат больш, і ў выніку нават не запаўняюць дэкларацый — упісваць туды ў іх проста няма чаго.

Даведка:

Праз «Зялёны калідор» у Беларусь можна ехаць, калі:

1) Рэчы ў вашым багажы не падлягаюць абкладанню мытнымі плацяжамі. Гэта тавары для асабістага карыстання (за выключэннем этылавага спірту), кошт якіх не перавышае суму 1500 еўра і агульная вага якіх не больш за 50 кілаграмаў; алкагольныя напоі і піва ў колькасці не больш за 3 літры, 200 цыгарэт або 50 цыгар (цыгарыл), або 250 грамаў тытуню; былыя ва ўжыванні тавары для асабістага карыстання незалежна ад іх кошту і вагі.

2) Беларускія рублі, замежная валюта, дарожныя чэкі не падлягаюць мытнаму дэклараванню і могуць перамяшчацца па «зялёным калідоры», калі іх агульная сума не перавышае ў эквіваленце 10 000 долараў.

3) У вас адсутнічае чужы багаж.

4) Вы ўвозіце транспартны сродак, зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан або Расійскай Федэрацыі.

Праз «зялёны калідор» можна выехаць з Беларусі, калі:

1) Вы вывозіце тавары, якія не падлягаюць абкладанню мытнымі плацяжамі.

2) Вывозяцца тавары, вываз якіх не забаронены і не абмежаваны.

3) Вывозяцца беларускія рублі, замежная валюта, дарожныя чэкі, агульная сума якіх не перавышае ў эквіваленце 10 000 долараў.

4) Вы вывозіце транспартны сродак, зарэгістраваны на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Казахстан або Расійскай Федэрацыі.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебскай бальніцы хуткай дапамогі заліло вадой аперацыйны блок. Мінздароўя: абсталяванне не пацярпела

«Мы зрабілі памылкі разам, і разам абавязаныя іх прызнаць». Тэкст прамовы Марка Рубіа на Мюнхенскай канферэнцыі33

Шалёныя штрафы і праца нон-стоп: беларусы расказалі пра пякельныя ўмовы на складах Wildberries і Ozon26

Італьянец выпадкова выкінуў у смецце 20 залатых зліткаў2

Акіян за некалькі дзён змяніў аблічча аднаго з самых вядомых пляжаў Ісландыі4

У Лагойскім раёне перакуліўся аўтобус з 47‑мю пасажырамі1

Першыя сярод іншаземцаў на ўкраінскім фронце — калумбійцы. Чаму менавіта яны?4

Бразільскі гарналыжнік выйграў на Алімпіядзе1

Ціханоўская: Беларускую апазіцыю хацелі б трансфармаваць у расійскую10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю18

Наўроцкі заявіў, што Польшча павінна распрацаваць уласную ядзерную зброю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць