Культура33

Памёр народны мастак Беларусі Уладзімір Стальмашонак

Раніцай 7 чэрвеня ў Менску на 86-м годзе жыцьця пасьля цяжкай і працяглай хваробы памёр народны мастак Беларусі Ўладзімер Стальмашонак.

Намесьнік старшыні Саюзу мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца назваў Уладзімера Стальмашонка вельмі значным мастаком у кантэксьце беларускага мастацтва:

«У 60-70-я гады ён выявіў сябе як мастак-наватар, які ўпэўнена прасоўваў у выяўленчае мастацтва новую плястычную мову з арыентацыяй на авангардныя моманты 20-х гадоў. Ён пакінуў некалькі абсалютна знакавых твораў, якія застануцца ў кантэксьце нацыянальнай культуры. Гэта найперш знакамітыя партрэты Якуба Коласа і Рыгора Шырмы, шэраг станковых карцін. У 90-я гады ён пісаў карціны, прысьвечаныя вялікім князям ВКЛ, — гэта тое, што робіць гонар нашаму мастацтву. Гэта быў сапраўды нацыянальны мастак, знакавая асоба».

Мастак таксама стварыў партрэты Францыска Скарыны, Кірылы Тураўскага, Пятра Мсьціслаўца, Эўфрасіньні Полацкай, прадстаўнікоў роду Радзівілаў.

У палітычныя партыі і рухі Ўладзімер Стальмашонак апошнім часам ангажаваны ня быў. У часы перабудовы ён быў народным дэпутатам СССР і галасаваў за дэмакратычныя зьмены ў краіне. Шмат гадоў Стальмашонак выкладаў у Акадэміі мастацтваў.

Пахаваньне народнага мастака Ўладзімера Стальмашонка арганізоўваюць Саюз мастакоў Беларусі, Міністэрства культуры Беларусі і Менскі гарвыканкам. Месца пахаваньня ўжо вызначанае — Усходнія могілкі Менску, час яшчэ не прызначаны.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Усе навіны →
Усе навіны

Памерла Любоў Санкевіч з Бабруйска. Яна публічна прасіла прабачэння за тое, што ў 1994‑м галасавала за Лукашэнку1

У Ждановічах будуюць мост, які злучыць два раёны сталіцы. Якім ён будзе2

Чаму цяпер так шмат кляшчоў і што з гэтым рабіць?6

У дзень пачатку Пецярбургскага эканамічнага форуму УСУ нанеслі дзясятак удараў па нафтавым тэрмінале ў порце горада і базе Балтфлоту ў Кранштаце41

Парашэнка заявіў, што Украіне трэба завяршыць канфлікт проста зараз20

Кіраўнік ДНР паведаміў пра ўдар дрона па аўтобусе Масква — Сімферопаль3

Іран атакаваў базы ЗША ў Кувейце і Бахрэйне2

Апакаліпсісу не будзе? Навукоўцы перагледзелі самы змрочны сцэнар пацяплення клімату5

Мінчанка чатыры гады пражыла з мужчынам, нарадзіла дзіця, і не ведала яго імя10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі26

«Сумны горад, пра які прынята добра казаць». Расіянка раскрытыкавала Мінск — беларусы ёй іранічна падзякавалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць