Здарэнні55

Былы кіраўнік «Пінскдрэва» Ларан Арыніч затрыманы ў Італіі

У Топ-100 самых паспяховых і ўплывовых бізнесменаў Беларусі 2008/09 (версія інтэрнэт-газеты «Ежедневник») Арыніч займаў 18-е месца.

Былы кіраўнік ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Ларан Арыніч затрыманы на тэрыторыі Італіі. Пра гэта 25 чэрвеня на прэс-канферэнцыі ў Мінску паведаміў намеснік генеральнага пракурора Беларусі Аляксей Стук.

Паводле яго слоў, Арыніч быў затрыманы ў камуне Ізеа і ўтрымліваецца пад вартай. Генпракуратура Беларусі ў найбліжэйшы час накіруе патрабаванні аб яго выдачы.

Стук расказаў, што Арыніч быў выяўлены ў Польшчы ў жніўні 2012 года. Тады ж польскаму боку Генпракуратура накіравала патрабаванне аб яго выдачы.

«Першапачаткова польскім судом была абрана такая мера працэсуальнага прымусу, як нагляд паліцыі і забарона пакідаць тэрыторыю Польшчы. Пасля гэтага там, відаць, палічылі, што гэта занадта строгая мера і нагляд паліцыі быў заменены на хатні арышт пад залог 2.000 злотых. На наша патрабаванне польскі бок так і не адказаў», — сказаў Стук.

Ларан Арыніч знаходзіўся ў міжнародным вышуку як абвінавачваны па крымінальнай справе, якая была распачата пасля пажару 25 кастрычніка 2010 года ў цэху па вытворчасці драўнянастружкавых пліт СТАА «Пінскдрэў-ДСП» ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў». У выніку пажару 14 работнікаў прадпрыемства загінулі, 22 — атрымалі траўмы рознай ступені цяжкасці.

Відэа БЕЛТА

20 ліпеня 2011 года генпракурор Беларусі Рыгор Васілевіч паведаміў журналістам, што Арыніч знаходзіцца ў Польшчы. «У вышук не аб’яўляўся, бо пакуль няма звестак, што ён ухіляецца ад яўкі (па выкліку следчых органаў. — БелаПАН.)», — сказаў Васілевіч.

22 верасня таго ж года ў дачыненні да Арыніча была вынесена пастанова аб прымяненні да яго меры стрымання ў выглядзе ўтрымання пад вартай, а 20 кастрычніка яго абвясцілі ў вышук.

23 сакавіка 2012 года былі абвешчаны прысуды па справе аб выбуху на прадпрыемстве. У якасці абвінавачваных перад судом паўсталі былыя галоўны інжынер «ЗАТ «Холдынгавая кампанія «Пінскдрэў» Уладзімір Шастакоў, дырэктар «Пінскдрэў-ДСП» Леанід Логвін і галоўны інжынер гэтага прадпрыемства Ігар Логвін. Шастакоў сваю віну не прызнаў, Логвіны віну прызналі і раскаяліся.

Суд прызнаў Леаніда Логвіна вінаватым у службовай халатнасці і прыгаварыў яго да чатырох гадоў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Ігара Логвіна і Уладзіміра Шастакова суд прызнаў вінаватымі ў парушэнні пажарнай бяспекі, якое пацягнула гібель людзей і нанясенне матэрыяльнага ўрону ў буйным памеры. Ігар Логвін прыгавораны да пазбаўлення волі на тры гады з накіраваннем у папраўчую калонію ва ўмовах пасялення, Шастакоў — да такога ж пакарання на чатыры гады.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

«У гэтага павінна быць нейкае другое дно». Чэмпіён Польшчы па боксе раптоўна з’ехаў у Беларусь, кінуўшы нават свае ўзнагароды5

У Львове развіталіся з Аляксеем Лазаравым ФОТЫ4

У Германіі сёлета накапалі столькі бульбы, што мусяць раздаваць яе задарма5

Дзе ў Мінску можна ўбачыць скульптуры коней — сімвалаў 2026 года5

Аршанскі ябацька не дайшоў праз снег да сцяга на плошчы і цяпер скардзіцца на камунальнікаў2

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць