Грамадства3434

Без прыкметаў здрады дзяржаве: Гайдукову далі 1,5 года калоніі

Прысуд быў агучаны сёння ў Віцебску падчас адкрытага пасяджэння, паведамляе радыё «Свабода».

Яго прызналі вінаватым у замаху на ўстанаўленне кантактаў з супрацоўнікам замежнай спецслужбы без прыкметаў здрады дзяржаве.

Прысуд вынесены на падставе часткі 1-й артыкула 14 і артыкула 356 Крымінальнага кодэкса. Гэты артыкул прадугледжвае крымінальную адказнасць за ўстанаўленне супрацоўніцтва на канфідэнцыйнай аснове са спецслужбай, органам бяспекі ці разведкай замежнай дзяржавы пры адсутнасці прыкметаў здрады дзяржаве. Гэты артыкул ўнесены ў Крымінальны кодэкс зусім нядаўна - у лістападзе 2011 года

23-хгадовы Андрэй Гайдукоў, аператар наваполацкага НПЗ «Нафтан», лідар незарэгістраванага грамадскага аб’яднання «Саюз маладых інтэлектуалаў», быў затрыманы 8 лістапада 2012 г. Па версіі следства — «у момант закладкі тайніка з цікавячымі замежныя спецслужбы звесткамі».

Першапачаткова ён абвінавачваўся па артыкуле 356 Крымінальнага кодэкса (здрада дзяржаве ў форме правядзення агентурнай дзейнасці), якая прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі ад 7 да 15 гадоў.

Суд над моладзевым актывістам пачаўся 12 чэрвеня і праходзіў у закрытым рэжыме.

28 чэрвеня генеральны пракурор Аляксандр Канюк паведаміў, што Гайдукова перакваліфікавана абвінавачванне.
На які артыкул, генпракурор казаць адмовіўся, але дадаў, што дзяржабвінаваўца запытаў у суда ў якасці пакарання для падсуднага два гады пазбаўлення волі.

Каментары34

Цяпер чытаюць

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

Стала вядома, каму належыць новы «незалежны» партал, адкрыты ў Беларусі7

Міністр фінансаў Юрый Селіверстаў прызначаны паслом у Расіі2

Прызначаны новы міністр фінансаў3

Боты абверглі наяўнасць смогу ў Мінску. Пачытайце: смехата!7

Кучынскі: Частка Офіса Ціханоўскай будзе працаваць у Польшчы. Але дыпламатычная акрэдытацыя ў Літве захоўваецца5

Карова Вераніка навучылася часаць спіну швабрай5

Кляймо «Слава Расіі» на жываце ўкраінскага палоннага выпаліў адзін з хірургаў у данецкай бальніцы18

«Сядзеў ужо 50 сутак, затрымалі яго дзяўчыну і брата». Сукамернік расказаў пра радыёаматара, арыштаванага за здраду дзяржаве4

Уіткаф абяцае Украіне пасля вайны эканамічны цуд6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць