Меркаванні1010

Бураўкін: Сьвята пісьменства пераўтвараецца ў філіял «Дажынак»

«Што для мяне проста жахліва — усё менш гучыць на такіх сьвятах беларускае слова. Якое гэта сьвята пісьменства, калі яно не па‑беларуску?»

У Шклове прайшло сьвята беларускага пісьменства. Ці не пераўтварыўся гэты дзень у шараговае намэнклятурнае мерапрыемства? Як сёньня выглядаюць узаемадачыненьні паміж дзяржавай і літаратурай? Аглядальнік Свабоды Віталь Цыганкоў гутарыць з паэтам Генадзем Бураўкіным.

Цыганкоў: «Вы не прымалі ўдзелу ў Сьвяце пісьменства? Чаму?»

Бураўкін: «Пытаньне не да мяне. Менавіта ў такім сьвяце я быў бы рады прымаць удзел і, як мне хочацца спадзявацца і верыць, можа быў бы на ім ня лішнім. У першыя гады існаваньня сьвята пісьменства я заўсёды з задавальненьнем у ім удзельнічаў.

Але, на жаль, чым далей працягваецца гэта сьвята, тым больш у мяне сумна на душы. Ня толькі таму, што не запрашаюць многіх выдатных нашых пісьменьнікаў, якіх паважаюць у грамадзтве і якіх называюць клясыкамі, але і таму, што сьвяты гэтыя робяцца нейкімі шараговымі мерапрыемствамі. Яны становяцца ці то філіяламі дзён гораду, ці то нейкіх «Дажынак». З Дня пісьменства зьнікае ягоная непаўторнасьць.

І яшчэ адно, што для мяне проста жахліва — усё менш гучыць на такіх сьвятах беларускае слова. Якое гэта сьвята пісьменства, калі яно не па‑беларуску?»

Цыганкоў: «Па тэлерэпартажах можна ўбачыць, што на сьвята пісьменства пайшлі даволі вялікія бюджэтныя сродкі. Можа, прадстаўнікам творчай інтэлігенцыі няма на што скардзіцца: маўляў, гэта паказвае ўвагу дзяржавы да беларускага слова?»

Бураўкін: «Але давайце падумаем, на што пайшлі гэтыя грошы. Хіба на падтрымку беларускай кнігі, пісьменьнікаў? Яны пайшлі на добраўпарадкаваньне, на фэервэрк. Але ж галоўныя сродкі павінны накіроўвацца на разьвіцьцё духоўнасьці, на жыцьцё літаратуры, на беларускае слова».

Цыганкоў: «Падчас сьвята пісьменства яе арганізатарамі былі ўручаныя літаратурныя прэміі, якую назвалі «Залаты Купідон». Іх атрымалі Ўладзімер Гніламёдаў за раман «Уліс з Прускі» за раман і за паэзію — Марозаў, Скарынкін, Віктар Шніп. Я баюся, што ня ўсе нашы слухачы ведаюць гэтыя імёны — што вы можаце сказаць пра гэтых літаратараў?»

Бураўкін: «Я, бясспрэчна, ведаю, гэтыя імёны. І я бачу, што пры вызначэньні лепшых аўтараў і твораў чамусьці ўлічваліся пісьменьнікі толькі адной суполкі. Ніколькі ня крыўдзячы ані Гніламёдава, ані Шніпа, хачу сказаць, што за апошні час былі куды больш значныя, яркія і таленавітыя кнігі — гэта, напрыклад, Віктар Казько ў прозе, Рыгор Барадулін, Уладзімер Някляеў у паэзіі.

У літаратуры вызначае не прыналежнасьць да нейкай арганізацыі, не палітычныя пазыцыя — у літаратуры ўсё вызначае талент і творы».

Радыё Свабода

Каментары10

Цяпер чытаюць

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Усе навіны →
Усе навіны

Аргенцінская газета апублікавала рэцэпт беларускіх дранікаў, які палюбіўся Злучаным Штатам4

Загінуў 39‑гадовы зацяты прыхільнік Лукашэнкі — працаваў кладаўшчыком, але падпісваўся як рэжысёр8

ЗША збіраюцца адправіць агентаў ICE для аховы парадку на Алімпіядзе ў Італіі. Італьянцы абураныя10

Ахвотным паехаць у Казахстан трэба будзе атрымліваць дазвол

Віленскі аэрапорт зноў закрылі праз шары з Беларусі1

«Мадура амерыканцы вывезлі з Венесуэлы таксама ў межах крымінальнай справы»4

«Нас гэта мала хвалюе». Эйсмант адказала, што думае пра крымінальную справу супраць Лукашэнкі24

«Лукашэнка павінен панесці адказнасць за саўдзел у расійскай агрэсіі». Міністр замежных спраў Украіны расказаў пра новую палітыку ў дачыненні да Беларусі25

На Сіцыліі пасля шторму цэлы горад апынуўся на краі прорвы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам15

«Толькі тры чалавекі будуць ведаць пра вас. Самы першы чалавек краіны». З'явіліся запісы размоў шпіёнкі Іны Кардаш з куратарам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць