Фрыдман: Вашынгтон дазволіў Ірану захаваць твар, Расія нічога не выйграла
Падвойны ціск — вар’яцкія пагрозы Дональда Трампа з аднаго боку і настойлівыя парады Кітая з Пакістанам з другога — прымусіў іранскі рэжым пайсці на саступкі. Часовае зацішша ў рэгіёне — гэта не канец вайны. А ад перамір'я выйгралі ўсе, акрамя Расіі, лічыць палітычны аналітык Аляксандр Фрыдман.

Калі адкінуць іранскую прапагандысцкую мішуру аб «безагаворачнай перамозе», то відаць, што Тэгеран, не на жарт спалохаўшыся пагроз Трампа, якія межавалі з вар’яцтвам, пад ціскам Пакістана і яго заступніка Кітая прыняў два прынцыповыя патрабаванні Вашынгтона, якія раней адхіляў:
-
абмежаванае па тэрмінах перамір'е;
-
адкрыццё Армузскага праліва.
За гэта баявыя дзеянні ў Іране будуць спынены на два тыдні.
Тое, што асновай для перамоў абвешчаны прапановы Ірана, а іранская прапаганда ўжо трубіць аб іх прыняцці, не павінна бянтэжыць: гэта ўсяго толькі «локшына на вушы» публіцы і не больш чым рэверанс з боку Вашынгтона, які дазволіць Ірану захаваць твар і ўступіць у перамовы.
У партыі Ізраіля і ЗША пачынаецца новы этап, а перамовы цалкам могуць пайсці па сцэнарыі вайны ў Газе, а баявыя дзеянні могуць працягнуцца.
У гэтым супрацьборстве пакуль рана называць імя пераможцы.
У выйгрышы на гэты момант краіны Персідскага заліва, якія атрымліваюць перадышку; Пакістан, які атрымлівае асалоду ад лаўраў міратворцы, што выратаваў рэгіён ад жудаснай эскалацыі; еўрапейскія спажыўцы, якія выйграюць ад падзення цэн на нафту, а таксама (і асабліва) Кітай, які ўмацоўвае сваё рэнамэ глабальнай супердзяржавы.
У лік тых, хто выйграў, не ўваходзіць Расія, якая дапамагала рэжыму ў Іране, але так і не здолела — і ў гэтым вялікі поспех Украіны — скарыстацца акном магчымасцяў для дасягнення сур'ёзных поспехаў на фронце.
-
На магіле Вячкі Станкевіча на помніку — ні слова па-беларуску. Вось пра што гэта кажа наконт эмігрантаў, эміграцыі і «беларускасці ўнукаў»
-
Львоўскі: У Беларусі нацыянальнае свята — гэта рыцарскія турніры, у Расіі — сарафаны і карагоды
-
Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?
Цяпер чытаюць
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галоўнае не забываць падзараджаць не толькі тэлефон, але і сябе самога». Як украінскі вайсковец жыве з двума электрастымулятарамі. І што ў яго з сэксам?
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
«Галандскі архітэктар», які адбудаваў Вострую браму і паставіў сабе дом-крэпасць у Гайцюнішках, аказаўся ніякім не галандцам. Але яго спадчына захапляе
Таццяна Заміроўская першы раз за 11 гадоў вярнулася з ЗША ў Еўропу. Многія манеры, звычкі і нават птушкі, якіх мы не прыкмячаем, выклікалі ў яе буру ўспамінаў
Каментары
Нейкі цырк на дроце.
ПС. Чаго дасягнуў Трамп, дык гэта стварыў прэцэдэнт, калі суднаходства страціла права мірнага праходу тэрытарыяльных водаў... Свабода мараплаваньня пацярпела, бо іншыя марскія дзяржавы таксама зробяць свае тэрводы рэжымнымі і пачнуць спаганяць плату за транзітны праход. Калі гэта дазволена Ірану ды Аману, дык а што іншыя, рудыя ?