Грамадства44

Саша Варламаў: Ганаруся сваёй працай і спадзяюся дачакацца справядлівага прысуду

Прысуд будзе абвешчаны 23 ліпеня.

Сёння мадэльер выступіў у судзе з апошнім словам.
Напачатку сп. Варламаў працытаваў пасланне апостала да карынфянаў: «Які воін служыць калі-небудзь на сваім трыманні?»

«Я магу ўявіць, як сёння кожны чалавек, які ходзіць на працу, сам забяспечвае сябе сталом, стулам, транспартам, аплочвае тэлефонныя размовы. Я бы паставіў умову: які воін???»

Варламаў зазначыў, што заробку не было ні ў яго самога, ні ў супрацоўнікаў, ні ва ўдзельнікаў праекту. Наадварот, пры дапамозе ўсіх гэтых людзей праект «Млын моды» і працягваў сваё існаванне.

«З любога чайніка, з любога праса гучала рэклама пра „Млын“, і дзякуючы гэтаму мы выязджалі. Я рабіў (праект) без усяго.

Я разумеў, што мне трэба было шукаць грошы самастойна. Гэта адбывалася да 2011 г. — без адзінай капейкі. Вось так я быў вымушаны, як воін, быць на сваім забеспячэнні».

«Змоўчанне не ёсць хлусня, часам яно ўхваляецца законам».

«Я магу сабе ўявіць, каб у сусвеце ўся праўда была б адкрыта: пра кожнага чалавека, краіну, пра ўсіх наогул — ці змог бы тады трымацца сусвет? Таму я абсалютна дакладна ведаў, што чым больш непатрэбнай інфармацыі у калегаў, тым больш яны занятыя сваімі справамі.

Апошняя паездка 2011 г. паказала, колькі моцы займалі пытанні «а куды дзеліся грошы».

Калі якому-небудзь супрацоўніку трэба выдаць пісталет, форму — яму іх выдаюць, калі яму гэта патрэбна, яму, а не начальніку. Увесь час грошы на правядзенне «Млына моды» выдавалі мне, бо ведалі, куды і на што яны ідуць. Часта мяне адпраўлялі наогул без грошай і ў 2007 г. не вярнулі грошы ні за гатэль, ні за візы.

Таму змоўчанне гэта не хлусня, часам яно не толькі дазваляецца, але і ўхваляецца маральным законам.

Евангелле ад Іаана: «Не можа чалавек нічога прымаць на сябе калі не будзе дадзена яму з неба»

Вось я і разважаю: дапамогі няма, а якім чынам трымаецца праект? Гэта было трэба самім дызайнерам, без «Млына моды» не змагло б з’явіцца столькі імёнаў, маладых дызайнераў не было б наогул.
Яны з’явіліся дзякуючы гэтаму праекту, на яго падставе пачалі ладзіцца тыдні моды Мінска, Беларусі.

Калі б гэта не было пасеяна, не вырасла, не было б чаго збіраць. Праект быў неабходны дызайнерам, краіне.

Мы працавалі за мяжой і ведалі, што адстойваем краіну, у якой мы будзем жыць, у якой будуць выхоўвацца нашыя дзеці.

«Калі справа ад чалавека, яназруйнуецца, а калі ад Бога, то вы не зможаце яго парушыць» (Дзеі 5:38–39)

І вось я ў турме, а «Млян моды» праводзіцца.
Я не буду даваць ацэнку якасці. Бо не ведаю, у якім стане праект зараз, але важна, што дызайнеры зараз вучацца. А калі гэта былоб незапатрабавана, гэта рассыпалася б.

Я ў турме ўжо трэці год, калі больш дакладна — 2 гады і 2 месяцы. «Млын моды» спрабавалі прыбраць, але ні ў кога гэта не атрымалася.

А колькі цэнтраў моладзевай моды можна было б зрабіць на грошы, якія выдаткаваныя на следства? Можна было б адразу аддаць гэтыя грошы маладым дызайнерам — так было б нашмат прасцей.

Я ганаруся сваёй працай, тым, што разам з удзельнікамі праекту мы штораз у кожнай краіне, у якую выязджалі, чулі: «Вы для сваей краны зрабілі шмат»…

Усе грошы пад выглядам сутачных былі з ліхвой выдаткаваныя на правядзенне праекта. Я не кажу, колькі грошай было выдаткавана мной, мецэнатамі, спонсарамі.

Я ганаруся гэтай працай, ёй ганарацца удзельнікі, жыхары, якія пішуць мне.
Праект быў прыгожы з усіх бакоў. Акрамя таго, дзе я не меў дачынненне. Я не бухгалтар, не спецыяліст.

Спадзяюся на аб’ектыўны суд, хачу пражыць рэшту жыцця ў сваёй сям’і. Магу сказаць, што трымаюся з апошніх сіл, бо хачу дачакацца справядлівага прысуду.

***

24 чэрвеня пракурор папрасіў для Аляксандра Варламава 5 гадоў пазбаўлення волі з канфіскацыяй маёмасьці і забаронай займаць кіроўныя пасады. Пракурор прасіў суд прызнаць Варламава вінаватым ва ўхіленні ад падаткаў і эканамічных злоўжываннях. Варламаў прызнаў толькі віну ў нявыплаце падаткаў. Адвакат просіць апраўдаць падабароннага.

За кратамі мадэльер знаходзіцца ад мая 2011 г. Суд распачаўся ў лютым 2013 года.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах7

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі экс-начальніка следчага ўпраўлення Магілёва, якому КДБ вырабіла фэйкавы пашпарт «Новай Беларусі»7

Прэм'ер Літвы пра пераезд Ціханоўскай у Польшчу: Не бачу ні выгады, ні страты19

Аляксандр Рыбак зноў рыхтуецца да адбору на «Еўрабачанне»1

У якім месяцы беларусы паміраюць часцей за ўсё?5

Паўднёвая Карэя першай у свеце пачала рэгуляваць штучны інтэлект. Цяпер там абавязкова маркіруюць ШІ-выявы

Старажытныя дубы расказалі, што адбывалася аж за стагоддзе да з'яўлення крэпасці на Менцы3

Трамп заявіў, што Зяленскі гатовы заключыць мірную дамову1

Трамп адклікаў запрашэнне Канады ў Раду міру11

Перамовы Пуціна з Уіткафам і Кушнерам завяршыліся3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах7

Улады Ірана назвалі жахлівую лічбу забітых на пратэстах

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць