Свет33

Балгары п’юць антыўрадавую каву і думаюць пра рэкорд у Кнізе Гінэса

У Сафіі, сталіцы Балгарыі, балгары ўжо 40 дзён працягваюць пратэставаць, патрабуючы адстаўкі ўраду.

22 ліпеня каля 80 чалавек сабраліся перад парламентам папіць кавы, прапануючы гэты напой таксама мінакам. Гэтае традыцыйнае «кавапіццё», скіраванае супраць цяперашняга сацыялістычнага ўрада прэм’ер-міністра Пламена Арашарскага, адбылося ўжо 27-мы дзень запар. Надвячоркам пратэстоўцы з-пад парламента далучыліся да антыўрадавага маршу, які ў сталіцы Балгарыі адбываецца штодня, пачынаючы з 14 чэрвеня. Сёння чакаецца ўжо 40-ы антыўрадавы марш у Сафіі.

Пратэстоўцы патрабуюць адстаўкі ўраду Пламена Арашарскага. Кажуць, што яны гатовыя паставіць рэкорд у Кнізе Гінэса па працягласці пратэстаў, калі ўрад, як цяпер, будзе адмаўляцца ісці ў адстаўку.

Пратэсты, якія пачаліся ў сярэдзіне чэрвеня, былі выкліканы назначэннем медыйнага магната Дэлана Пееўскага на пасаду шэфа дзяржаўнай службы бяспекі, якая займаецца, сярод іншага, расследаваннем арганізаванай злачыннасці. Але для шмат каго ў Балгарыі сам Пееўскі бачыцца як асоба, ангажаваная ў кантакты з крымінальным светам.

Прэм’ер-міністр Арашарскі скасаваў прызначэнне Пееўскага, але пратэсты не спыніліся, бо балгары лічаць, што цяперашні ўрад, у якім галоўную ролю адыгрываюць сацыялісты (колішнія камуністы), падтрымлівае непразрыстыя кантакты з іншымі балгарскімі алігархамі.

Нікола Петраў, журналіст сайту novinite.com, сказаў, што на штодзённыя антыўрадавыя маршы ў сталіцы Балгарыі збіраецца як мінімум некалькі тысяч удзельнікаў, а час ад часу выходзяць на іх і па 20 тысяч чалавек.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродне сабак везлі ў адкрытым багажніку, адзін з іх выпаў падчас руху ВІДЭА1

Шалёны манеўр матацыкліста ў Гомелі трапіў на ВІДЭА2

Статкевіч: Лідары руху за дэмакратыю павінны заставацца ў краіне, нават калі кошт гэтага вялікі. Дыяспара можа адыграць толькі дапаможную ролю60

Спачатку закапалі цела, потым адкапалі і спалілі, а прах развеялі. У Гомелі раскрылі забойства2

Брытанская разведка: На вайне ва Украіне загінулі амаль паўмільёна расійскіх салдат8

Ці абавязаныя рэстараны даваць ваду кліентам: гучнае рашэнне суда ў турыстычнай Італіі3

Хто той хлопец, які чакаў дзяўчыну пад дажджом у Мінску? Вы дакладна бачылі тое рамантычнае відэа20

Еўрасаюз пакуль не будзе прызначаць перамоўшчыка з Пуціным2

Байдэн судзіцца з адміністрацыяй Трампа праз уласныя мемуары2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду12

Няўдалае тэхнічнае рашэнне дорага абышлося арганізатарам галасавання ў Каардынацыйную раду

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць