Эканоміка99

У вёсках ля свінакомплексаў забаранілі трымаць свіней

Згодна з пастановай Мінсельгасхарчу, знішчаць усіх жывёл у радыюсе пяці кіламетраў ад прадпрыемстваў.

«У радыўсе не менш за 5 км ад комплексаў забараняецца ўтрыманне свіней сялянскімі (фермерскімі) гаспадаркамі і фізічнымі асобамі, у тым ліку індывідуальнымі прадпрымальнікамі», — сцвярджае пастанова Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя пастановы Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь» № 30, зацверджаная яшчэ 12 ліпеня. У сілу пастанова ўступіла напрыканцы мінулага тыдня.

Згодна з дакументам, свіней неабходна ліквідаваць ля ўсіх свінакомплексаў незалежна ад таго, ёсць там ачаг захворвання на свіную чуму альбо няма.
Неабходнасць знішчыць свіней у чыстых ад АЧС раёнах тлумачыцца «правядзеннем мерапрыемстваў па абмежаванні распаўсюду і знішчэння АЧС у арганізацыях закрытага тыпу».

Еўрарадыё датэлефанавадася ў пасёлак Белавежскі, што ў Брэсцкай вобласці. Там размешчаны вялікі свінакомплекс.

У сельсавеце расказваюць, што людзей заклікалі выразаць свіней на падворках, яшчэ не маючы на руках тэксту міністэрскай пастановы.

Работнік сельсавета: «Да 15-га чысла далі людзям тэрмін. Парэкамендавалі спачатку, бо калі праводзілі сход, то пастановы яшчэ не было… А зараз людзі кожны дзень у сельсавет паведамляюць, колькі свіней зарэзалі».

На цяперашні момант у Белавежскім і навакольных вёсках засталося каля 80 свіней. Людзі ратуюць маладняк, вывозячы далей ад свінакомплексу.

Ёсць і ўпартыя сяляне. Такіх у сельсавеце збіраюцца «пераконваць» персанальна, адрасна дасылаючы пастанову Мінсельгасхарча.

Нагадаем таксама, што ў «Правілах барацьбы з афрыканскай чумой свіней у Беларусі», зацверджаных пастановай Мінсельгасхарча № 84 ад 22 снежня 2008 года аб «прафілактычным» забоі свіней няма ні слова. Згодна з імі, жывёл забіваюць толькі пры выяўленні ачага захворвання.

Каментары9

Цяпер чытаюць

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Усе навіны →
Усе навіны

Прыём некаторых папулярных лекаў падчас цяжарнасці павялічвае рызыку аўтызму ў дзіцяці амаль напалову8

Трамп даручыў падрыхтавацца да доўгай блакады Армузскага праліва3

Таямніца, якой 200 мільёнаў гадоў: навукоўцы высветлілі, чаму крабы ходзяць бокам

Белы дом апублікаваў фота Трампа і Карла ІІІ з подпісам «Два каралі»11

Парад Перамогі ў Маскве ўпершыню за два дзесяцігоддзі пройдзе без вайсковай тэхнікі2

Па тэлебачанні паказалі пятага ўдзельніка абмену, перададзенага ў Беларусь4

Аўстраліец прыехаў у Львоў і там скокнуў з агляднай пляцоўкі Ратушы2

У Славакіі дочкі прыйшлі на магілу нядаўна памерлага бацькі і пачулі з яе падазроныя гукі. Ім не падалося8

21‑гадовы сын Захара Прылепіна ваюе штурмавіком ва Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Анжаліцы Мельнікавай выдалі пашпарт прыкрыцця на імя Ангеліны Радзівонавай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць