Лёлік Ушкін. Левым вокам11

Подзьвіг Лукамолу — несьмяротны

З блогу Лёліка Ушкіна.

Прыкол тыдня намбер уан - “Около 40 активистов общественного объединения "Белорусский республиканский союз молодежи" (БРСМ) приняли участие в импровизированной акции, которая прошла в Минске 4 сентября по случаю пятилетия деятельности организации. Сами организаторы обозначили акцию как флэш-моб …Они держали флаг БРСМ и воздушные шары красного, зеленого и желтого цветов. …выпустили в небо воздушные шары, которые, как было заявлено, символизируют "чистое небо над головой" (БелаПАН)

Натуральна, той факт, што неба сімвалізуюць фарбы жоўтага, зялёнага і чырвонага, гэта супер смешна. Аднак, наржаўшыся ад душы, я падумаў, што магчыма фармалізм акцый БРСМ мае нейкі пазітыў. Ён перастрахаваў наша грамадства ад асобай катэгорыі прайдзісветаў, якія эксплуатуюць імёны вядомых асобаў ( імі намагаюцца стаць бересемаўцы) у грамадстве.

Паспрабуйце ўявіць сябе наступную размову недзе ў бабруйскай райёнке БРСМ:

- Вітаю начальнік! А што вы мяне не пазнаёце? Дзіўна - дзіўна, а я ж так падобны на свайго бацьку.

- Я таксама падобны на свайго бацьку.

- М-да, хренова мы ведаем герояў барацьбы за пазітыўны імідж дзяржавы ў вачах маладога чалавека. Дык уся справа ў тым, які бацька. Я сын Х ( адзін з удзельнікаў акцыі 4 верасня). Гэта як раз мой папаша запузырыў тады шарык жоўтага колеру.

- Ух ты! Той самы жоўты шарык!

- Так – які сымбалізавай чыстае небе над галавой. Мдаааа. А я к вам дарэчы па справе. Дарожная кража. Астаўся як ёсць без бабуліна. Я натуральна мог звярнуцца да бліжэйшага карэспандэнта радыё Свабода і за пару баксаў распавесці яму, што мой бацька тыповы фармаліст. Пайшоў у Лукамол дзеля карьеры. А сам, калі пікетавалі амбасаду РФ у час газавай вайны, каб не ісці на халадрыгу, сфотажопіў даведку быццам у яго кліптаманія. Прычым асобай вычварэнцкай формы. Як пабачыць транспарант з надпісам “Газпром - враг Союза”, дык адразу намагаецца яго спіянерыць.

- Добра, што вы не пайшлі да апазіцыянераў. Колькі вам трэба? Дык, ваш бацька сапраўды надзімаў шарык?

Пагадзіцеся, поўны бред. Дзякуючы БРСМ, якое параджае штучных герояў, мы поўнасцю перастрахованы ад нашэсця Шураў Балаганавых і Панікоўскіх.

Так, што неча, братва, на Карла Маркса 40 бочкі гнаць!

Каментары1

Цяпер чытаюць

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі пабудуюць другі крэматорый3

Суд у Маскве прыгаварыў да пажыццёвага тэрарыстаў, якія напалі на «Крокус»2

У Віцебску 17‑гадовая дзяўчына біла тварам аб стол і зламала нос сваёй сяброўцы9

Рамонт за свой кошт. Каля метро «Каменная Горка» прапануюць дзіўную арэнду — ці выгадна?

Севярынец напісаў, як яму ў турме прапаноўвалі супрацоўніцтва10

Улады Ірана прызналі, што новы вярхоўны лідар паранены — пералом ступні і парэзы на твары5

Ці будзе Расія здымаць вяршкі з нафтавага крызісу праз вайну ў Іране? Выглядае, што так18

У Маскве тыдзень не працуе мабільны інтэрнэт, бізнэс страчвае мільярды20

Самай дарагой кватэрай Міншчыны ў лютым стала кватэра ў панэльцы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць24

Алімпійскі чэмпіён Арамнаў: Нам выгадная працяглая вайна, і Вова ды Саша ў ёй перамогуць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць