Грамадства1717

Святкаванне 1025-годдзя Хросту Русі ў Мінску ператварылася ў паніжэнне Беларусі

Дэталі Літургіі і падзей вакол яе прааналізаваў Анатоль Сідарэвіч.

Прызнаюся: я не хадзіў на Менскае замчышча, каб пабачыць прадстаяльнікаў Праваслаўных Цэркваў і пабыць на Літургіі. І горача, і шматлюдна, і, не выключаю, нямала было на ўрачыстасці проста цікаўных разявакаў, якія не ведаюць ні чынапаследавання, ні калі класці на сябе знак крыжа, ні дзе трымаць рукі, ды яшчэ займаюцца роспытамі…

Колькі людзей было на Літургіі? На сайце Беларускай Праваслаўнай Царквы (а дакладней Беларускага Экзархату РПЦ) я прачытаў: тысячы чалавек.

Чытанне афіцыйных сайтаў дае магчымасці для роздуму. На сайце БПЦ чытаем, што на месца здзяйснення Літургіі «прыбылі Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл і Ачольнікі памесных Праваслаўных Цэркваў». Што гэта, паклон перад гаспадаром? Якім бы ні быў улада- і славалюбны маскоўскі Патрыярх, ён ведае, што такое царкоўны этыкет і што ён, галава Маскоўскай Царквы, можа ісці і стаяць побач, але не перад Патрыярхам Александрыйскім і не перад Патрыярхам Ерусалімскім. Дарэчы, афіцыйны сайт РПЦ пра гэтае шэсце не заікаецца.

Пералік тых, хто адпраўляў Літургію, на сайце РПЦ і Экзархату таксама адрозніваецца. Так, на сайце РПЦ у гэтым пераліку названы Патрыярх Грузінскі Ілья ІІ, але на сайце Экзархату паведамляецца, што падчас багаслужбы Ілья ІІ адно маліўся, г.зн. не служыў непасрэдна перад прастолам. І гэта зразумела: у 80-гадовага галавы Грузінскай Царквы цяжкая хвароба.

Цікавае таксама супастаўленне інфармацыі на сайце РПЦ і Украінскай Праваслаўнай Царквы Маскоўскага Патрыярхату (УПЦ МП). Другі з іх, асвятляючы Літургію 28 чэрвеня ў Кіева-Пячэрскай Лаўры, паведамляе, што разам з прадстаяльнікамі Александрыйскай, Ерусалімскай, Расійскай, Грузінскай, Сербскай, Балгарскай, Кіпрскай, Польскай і Амерыканскай памесных Цэркваў служылі кіраўнікі дэлегацыяў іншых Цэркваў, ачольнікі якіх у Кіеў не прыехалі. Першым сярод іх названы кіраўнік дэлегацыі Канстанцінопальскай Царквы мітрапаліт Гальскі Эмануіл. А вось на сайце РПЦ мітрапаліт Эманіул у пераліку адсутнічае. Што гэта — недагляд тых, хто рыхтаваў інфармацыю для сайту РПЦ, ці наўмыснае замоўчванне?

Што пасланец Усяленскага Патрыярха, мітрапаліт Эмануіл, не ўшанаваў сваёй прысутнасцю Менск, — пра тое можна даведацца і з сайта РПЦ, і з сайта Экзархату. Не прыехаў у Менск і Неафіт, Патрыярх Балгарскі (ён застаўся ў Кіеве, там наведаў духоўную акадэмію, гутарыў з мітрапалітам Уладзімірам). Не даехаў да Менска і кіраўнік дэлегацыі Румынскай Царквы.

Ды ўсё ж менскае святкаванне ад кіеўскага адрознівалася не тым, што адсутнічалі адзін з патрыярхаў і два кіраўнікі царкоўных дэлегацыяў. Паведамляючы пра Літургію ў Кіева-Пячэрскай лаўры, афіцыйны сайт у пераліку прадстаяльнікаў называе і мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Уладзіміра. Ведама, УПЦ МП не аўтакефальная Царква, нават не аўтаномная, але мае асаблівы стутус і кіруе сваімі справамі сама. Паведамляючы ж пра Службу на Менскім замчышчы, афіцыйны сайт РПЦ пасля пераліку прадстаяльнікаў і кіраўнікоў дэлегацый памесных Цэркваў дадае: «У ліку тых, хто суслужыў за Боскай літургіяй, былі Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Менскі і Слуцкі Філарэт, мітрапаліт Круціцкі і Каломенскі Ювеналій…»

Карацей, кіраўнік Праваслаўнай Царквы ў незалежнай дзяржаве Беларусь пастаўлены ў адзін шэраг з намеснікам маскоўскага архірэя ў Маскоўскай вобласці Расіі.

Самакіраванне з шырокай аўтаноміяй ужо даўно мае Украінская Царква, самакіраванне маюць царква ў Малдове і нават мікраскапічныя Латвійская ды Эстонская цэрквы. Адна праваслаўная Беларусь не ўдастоілася такога гонару. І галава праваслаўнай Беларусі названы ў ліку непершаступенных гасцей, якія прыехалі на святкаванне 1025-годдзя Хросту Русі ў Менск. Такія нашы рэаліі.

Анатоль Сідарэвіч

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп: Вашынгтон не рыхтуецца да зрынання Мадуры3

Трамп заявіў, што вядзе з Лукашэнкам перамовы пра вызваленне часткі з 1400 палітвязняў53

Зборная Беларусі па футболе пачала адбор на чэмпіянат свету з грандыёзнага правалу15

На стварэнне расійскай альтэрнатывы Вікіпедыі патрацілі $25 мільёнаў, а на ліквідацыю патрацяць яшчэ амаль $4 мільёны

Украіна пачне атрымліваць крылатыя ракеты ERAM ужо ў кастрычніку. Але радавацца яшчэ рана

Трамп паабяцаў не пакінуць без адказу рашэнне ЕС аштрафаваць Google на 3,5 мільярда даляраў2

У Мінску адкрыецца яшчэ адзін будаўнічы гіпермаркет Mile

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь5

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета5

Бульба-фітнэс: беларусы паказваюць у сацыяльных сетках, колькі бульбы выкапалі сёлета

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць