Спорт22

Футбол. Зборная згуляе таварыскі матч з Кыргызстанам

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе 6 верасня правядзе таварыскую гульню супраць зборнай Кыргызстана ў рамках падрыхтоўкі да адборачнага матчу чэмпіянату свету 2014 года з камандай Францыі.

Матч Беларусь — Кыргызстан адбудзецца ў Жодзіне на стадыёне «Тарпеда». Пачатак у 19:00. Зборная сярэднеазіяцкай краіны займае 137-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі футбола (ФІФА). У беларусаў зараз 78 е месца ў гэтым спісе.

Бліжэйшы таварыскі матч падапечныя Георгія Кандрацьева правядуць 14 жніўня з камандай Чарнагорыі (28-е месца ў рэйтынгу ФІФА) таксама ў Жодзіне (пачатак у 18:30).
15 кастрычніка беларусы дома згуляюць яшчэ адзін спарынг — са зборнай Японіі.

Беларуская зборная правядзе ў гэтым годзе таксама два кваліфікацыйныя матчы ЧС 2014:
10 верасня дома з камандай Францыі і 11 кастрычніка ў гасцях у дзеючых чэмпіёнаў свету і Еўропы іспанцаў. У адборачнай групе да чэмпіянату свету каманда Беларусі згуляла шэсць матчаў, атрымаўшы перамогу над Грузіяй (2:0, дома) і пацярпеўшы паразы ад іспанцаў (0:4 дома) французаў (1:3 у гасцях) грузінаў (0 1, у гасцях) фінаў (0:1, у гасцях). Хатні матч з фінамі беларусы завяршылі ўнічыю — 1:1. З чатырма ачкамі пасля шасці гульняў яны замыкаюць турнірную табліцу сваёй адборачнай групы.

А на чэмпіянаце Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе трыма матчамі сёння пачынаецца гульнявая праграма 19 га тура.
Сустракаюцца «Нафтан» (Наваполацк) — БАТЭ (Барысаў), «Тарпеда-БелАЗ» (Жодзіна) — «Славія» (Мазыр), «Гомель» — «Белшына» (Бабруйск). 4 жніўня тур завершаць сустрэчы «Шахцёр» (Салігорск) — «Нёман» (Гродна), «Дняпро» (Магілёў) — ФК «Мінск», «Дынама» (Мінск) — «Дынама» (Брэст).

Каментары2

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Усе навіны →
Усе навіны

Сёння гарыць Перм. Украіна зрабіла стаўку на ўдары, вынікі якіх бачныя мільёнам29

Абрэзаў валасы маці і прымушаў яе іх з'есці. Вынесены прысуд1

Супрацоўнік упраўлення ветэрынарыі Новасібірска знойдзены мёртвым. Ён кіраваў аддзелам, які адказваў за забіранне жывёлы ў жыхароў1

Сайт Reform.news прызнаны «экстрэмісцкім фармаваннем»

«Анджэя няма — абмену няма». Каардынатар польскіх спецслужбаў распавёў падрабязнасці абмену Пачобута4

Дзярждэп ЗША выпусціць лімітаваную серыю пашпартоў з выявай Трампа ўнутры5

У стогадовай кватэры ў Мінску зрабілі класны лофт8

Айцішніцы далі тры гады па справе Гаюна. Яна жыла ў Вільні, але перыядычна ездзіла на радзіму4

Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі перахапіў уладу ў Маджтабы Хаменеі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд15

Коля так сутыкнуўся з партнёрам па камандзе, што больш не змог выйсці на лёд

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць