Улада1919

МЗС Расіі: Арышт Баўмгертнера адаб'ецца на адносінах

Масква патрабуе вызвалення гендырэктара «Уралкалія» Уладзіслава Баўмгертнера і адпаведных растлумачэнняў здарэння з беларускага боку. Аб гэтым заявіў статс-сакратар МЗС РФ Рыгор Карасін 27 жніўня ў Маскве на сустрэчы з беларускім паслом Ігарам Петрышэнкам.

У часе сустрэчы «было сказана, што сам факт затрымання Баўмгертнера і разгорнутая вакол гэтага інфармацыйная кампанія не адпавядаюць саюзніцкаму характару адносінаў нашых краін і могуць паўплываць на графік расійска-беларускіх кантактаў на палітычным узроўні», паведамляе прэс-служба расійскага МЗС.

З расійскага боку таксама было заяўлена, што «затрыманне бізнесмена, які знаходзіўся ў Беларусі па запрашэнні кіраўніка ўрада краіны для вырашэння важных пытанняў расійска-беларускага эканамічнага ўзаемадзеяння, з’яўляецца недапушчальным».

Паводле інфармацыі прэс-службы МЗС РФ, Петрышэнка «абяцаў давесці зварот расійскага боку да ведама кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь».

Аб затрыманні Уладзіслава Баўмгертнера паведаміў 26 жніўня Следчы камітэт Беларусі. У дачыненні да гендырэктара «Уралкалія», які з’яўляецца старшынёй назіральнага савета ЗАТ «Беларуская калійная кампанія», а таксама члена назіральнага савета ЗАТ «БКК» Алега Пятрова, першага намесніка гендырэктара Канстанціна Саладоўнікава, намесніка гендырэктара па фінансах Ігара Яўстратава, начальніка фрахтовага аддзела Дзмітрыя Самойлава і іншых асоб распачаты справы па ч. 3 арт. 424 Крымінальнага кодэкса (злоўжыванне ўладай і службовымі паўнамоцтвамі). Падставай для гэтага сталі матэрыялы аб учыненні імі яўных злоўжыванняў службовымі паўнамоцтвамі ў карыслівых мэтах, што пацягнула нанясенне істотнага ўрону дзяржаўным і грамадскім інтарэсам краіны, а таксама нанясенне ўрону ў асабліва буйным памеры ААТ «Беларуськалій» і ЗАТ «БКК».

Учора высветлілася, што Баўмгертнер знаходзіўся у Беларусі па запрашэнні кіраўніка беларускага ўрада. Начальнік упраўлення па сувязях з грамадскасцю «Уралкалія» Аляксандр Бабінскі паведаміў, што акрамя Уладзіслава Баўмгертнера ў Мінск запрашаліся старшыня савета дырэктараў «Уралкалія» Аляксандр Валошын і акцыянер кампаніі Сулейман Керымаў. Беларускі бок прапаноўваў разгледзець пытанні, звязаныя з працай ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК). Валошын і Керымаў прыехаць на сустрэчу не змаглі.

Затрыманне Баўмгертнера, якое адбылося ўжо пасля перамоў, ва «Уралкаліі» расцэньваюць як «грубую правакацыю», заявіў Бабінскі.

Каментары19

Цяпер чытаюць

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Усе навіны →
Усе навіны

Нобелеўская прэмія міру прысуджана юрыстцы з ПАР, былой адвакатцы палітвязня Нэльсана Мандэлы12

Пуцін можа вярнуць «генерала Армагедона»: вяртаецца пагроза для Кіева6

У Польшчы — два нападзенні ў школах за тыдзень. У сацсетках разыходзіцца папярэджанне пра «крывавую пятніцу»4

У Чарнагорыі затрымалі стваральніка Z-канала «Рыбар» Міхаіла Звінчука19

Да канца месяца ў Лошыцы адкрыюць Mak.by

Прадстаўніцай АПК па сацыяльнай палітыцы стала Вераніка Станкевіч12

У Гомелі за палітыку асудзілі 25‑гадовага ўкраінца, які меў неасцярожнасць пераехаць у Мазыр2

Беларуска пяць гадоў жыла ў Польшчы. Сёлета паехала на радзіму і на мяжы атрымала штамп аб дэпартацыі28

Акцёр, што сыграў Купалу ў аднайменнай стужцы «Беларусьфільма», выйграў гран-пры і $450 тысяч на фестывалі ў Казахстане5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж24

Дэпутатка, якая рыхтуе прыгажунь для Лукашэнкі, выйшла замуж

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць