Грамадства88

Драматург, аштрафаваны за каментары ў інтэрнэце, звольнены з тэатра

Па словах Карэліна, у Новы драматычны тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама.

Драматург Андрэй Карэлін звольнены з Новага драматычнага тэатра.

У маі гэтага года на форуме партала tut.by Карэлін пакінуў два негатыўныя каментары на адрас беларускай міліцыі, за што ў дачыненні да яго быў распачаты адміністрацыйны працэс па двух артыкулах КоАП Рэспублікі Беларусь — 23.5 (абраза службовай асобы пры выкананні ёй службовых паўнамоцтваў) і 9.3 (абраза). У ліпені драматург быў аштрафаваны на 10 млн. рублёў, аднак потым гэту суму скарацілі да 7 млн. рублёў.

Пазней Карэлін пайшоў у адпачынак, а пасля вяртання з яго 26 жніўня адправіўся да дырэктара тэатра Васіля Марцецкага для вырашэння рабочых пытанняў, аднак той параіў яму напісаць заяву аб звальненні,
расказаў драматург. Паводле слоў Карэліна, Марцецкі расказаў яму, што ў тэатр патэлефанавалі з Галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай працы, культуры і па справах моладзі Мінгарвыканкама і запатрабавалі звольніць драматурга.

«Я не рызыкнуў падводзіць чалавека пад манастыр і спыняць яго кар’еру, таму я напісаў заяву пра сыход, разумеючы, што калі гутарка зайшла так, то прычына для майго звальнення ў гэтай краіне заўсёды знойдзецца», — расказаў драматург. Карэлін прапрацаваў у Новым тэатры менш як год — з 26 верасня 2012 года. Паводле яго слоў, у ліпені дырэктар тэатра напісаў яму станоўчую характарыстыку для суда, а таксама падпісаў заяву аб прадаўжэнні кантракта на два гады.

Цяпер драматург знаходзіцца ў пошуках новай працы і гатовы працаваць не па спецыяльнасці. Акрамя таго, драматург не выключае магчымай эміграцыі з Беларусі. «Я узяў пад увагу параду дырэктара.

Ён сказаў, што мне лепш пакінуць не толькі тэатр, але і Беларусь, таму што далей будзе толькі горш.
Я не ўпэўнены, што гэта былі яго словы. Мне здаецца, што гэта было перададзена людзьмі, якія запатрабавалі майго звальнення», — сказаў Карэлін.

Дырэктар Новага тэатра Васіль Марцецкі, у сваю чаргу, сцвярджае, што драматург звольніўся сам 26 жніўня. На пытанне, ці звязана звальненне Карэліна з адміністрацыйным працэсам у дачыненні да яго,

Марцецкі адказаў, што знаходзіўся ў адпачынку і «не ў курсе таго, што адбывалася ў Мінску». З упраўлення ідэалагічнай працы, паводле слоў Марцецкага, да яго ніхто не звяртаўся.

«Мы зусім спакойна рассталіся ў панядзелак, ён напісаў заяву. Да гэтага ён мне з Масквы тэлефанаваў, расказваў, што ён там працуе над чарговым серыялам і што спрабуе атрымаць расійскае грамадзянства. Я напісаў яму вельмі добрую характарыстыку і наогул да яго вельмі добра стаўлюся. Ён вельмі добры спецыяліст, і мне цяпер будзе цяжка знайсці іншага», — сказаў ён.

Каментары8

Цяпер чытаюць

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Рэжысёрка фільма пра «СВА» звалілася з моста ў Асеціі і загінула14

Дзяўчынка сустрэла на лецішчы мядзведзя. Ён мірна адпачываў у двары1

Папулярны трэвел-блогер з Польшчы наведаў Беларусь. Такіх цэн і колькасці камер ён не чакаў14

«Вольны Кіеў — Свабодны Мінск». Ціханоўская прадэманстравала чыгуначны квіток ФОТАФАКТ6

Ціханоўская пра ўдары Расіі па Украіне: Кожны такі ўдар толькі яшчэ раз паказвае сапраўдную сутнасць пуцінскага рэжыму10

«Было толькі $1000»: гэтыя мінчукі купілі кватэру амаль без ашчаджэнняў3

Прымусовыя аборты і продаж цнатлівасці. Былая гейша расказала пра цёмны бок сваёй працы

Ціханоўская прыехала на могілкі да Марыі Зайцавай2

Статкевіч — Калеснікавай: Людзі не скаціна на базары35

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны23

Расія заявіла, што распачынае «сістэмныя ўдары па Кіеве». МЗС РФ заклікаў замежнікаў пакінуць сталіцу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць