Кіраўнік Літвы пасля сустрэчы з Абамам: Бачым новую палітычную траекторыю
Прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайце ў пятніцу ўвечары ў Вашынгтоне сустрэлася з прэзідэнтам ЗША Баракам Абамам.
Паводле словаў кіраўніка Літвы, у замежнай палітыцы ЗША бачны паварот у бок паўночных і балтыйскіх краін, і гэта добрая навіна для Літвы.
«Мы абмеркавалі ўсё важнае для Літвы, бо гэта важна не толькі для нашага рэгіёна, але і для ЗША. ЗША цудоўна разумеюць значнасць балтыйскіх краін, асабліва цяпер, у кантэксце супрацоўніцтва паміж паўночнымі краінамі і краінамі Балтыі. Не без падставы прэзідэнт ЗША на наступным тыдні едзе ў Стакгольм і сустрэнецца з кіраўнікамі пяці паўночных краін. Мы бачым новую геапалітычную траекторыю, якой ЗША пачынаюць надаваць усё больш увагі — гэта краіны Балтыі і паўночныя краіны», — сказала Грыбаўскайце.
Сустрэча праходзіла ў той час, калі крызіс у Сірыі дасягнуў апагею, калі ўвесь свет чакае рашэння ЗША ў сувязі з паветранымі атакамі супраць рэжыму Башара Асада ў Сірыі. Абама ў атачэнні кіраўнікоў краін Балтыі сказаў усяму свету, што рашэнне па Сірыі яшчэ не прынятае, аднак падкрэсліў, што адказ на хімічную атаку можа быць толькі абмежаваным — іншымі словамі, no boots on the ground.
На сустрэчы таксама прысутнічалі кіраўнік Латвіі Андрыс Берзіньш і прэзідэнт Эстоніі Томас Хендрык Ільвес.
Кіраўнікі балтыйскіх краін пасля сустрэчы зрабілі агульную заяву ў сувязі з развіццём трансатлантычных сувязяў.
Каментуючы сустрэчу, прэзідэнт Літвы сказала, што бачыць відавочны паварот у замежнай палітыцы ЗША. Паводле яе словаў, паўночныя і балтыйскія краіны ў Еўропе — гэта буферная зона паміж Еўропай і Расіяй, інтарэсы краін гэтага рэгіёна падобныя, яны прымальныя і ЗША.
«У геапалітычным сэнсе я бачыла гэты паварот і ў сваёй замежнай палітыцы, бо гэта аб’ектыўная неабходнасць. Гэты рэгіён усё ж буферны ў пэўным сэнсе — з Расіяй. Гэта рэгіён, у якога вельмі падобнае бачанне ў вырашэнні эканамічных праблем, вырашэнні крызісу ў сэнсе фіскальнага парадку. Рэгіён робіцца вельмі падобным, яго краіны сутыкаюцца з падобнымі выклікамі. Гэта бачаць і іншыя краіны, я радая, што гэта бачанне адкрыта дэманструюць і ЗША», — сказала прэзідэнт Літвы.
Па словах Грыбаўскайце, краіны рэгіёна, як і ЗША, хвалююць тыя ж пытанні: ваенная, энергетычная і кібернетычная бяспека. На яе думку, ЗША таксама дэманструюць падтрымку палітыкі Усходняга партнёрства ЕС, якая для Літвы ёсць адным з найважнейшых напрамкаў замежнай палітыкі.
«ЗША падтрымліваюць намаганні балтыйскіх краін у галіне Усходняга партнёрства, вельмі шмат чаго чакаюць ад восеньскай сустрэчы ў Вільні. Інвестыцыя ў працэсы дэмакратызацыі краін Усходняга партнёрства, іх збліжэнне з ЕС было б дасягненнем для Еўропы і ўсяго цывілізаванага дэмакратычнага грамадства. Таму ЗША падтрымліваюць нашы намаганні і спадзяюцца, што мы зможам дамагчыся ўсяго гэтага на сустрэчы Усходняга партнёрства ў Вільні», — сказала Грыбаўскайце.
Краіны Усходняга партнёрства — Украіна, Малдова, Беларусь, Арменія, Грузія і Азербайджан. Усходняе партнёрства — частка еўрапейскай палітыкі добрасуседства.
Сустрэча праходзіла ў святле чакання рашэння па Сірыі
Сустрэча Грыбаўскайце і кіраўнікоў іншых краін Балтыі з Абамам праходзіла ў святле чакання рашэння ЗША па Сірыі. Прэзідэнт Літвы сказала, што напружанне, звязанае з Сірыяй, адчувалася, бо на ЗША ляжыць вялікая адказнасць.
Паводле словаў Грыбаўскайце, Абама разумее гэтую адказнасць, таму з прыняццем рашэння не спяшаецца.
«Прэзідэнт Абама выдатна разумее гэта, таму не спяшаецца, шмат абдумвае, бо трэба прыняць аптымальнае рашэнне. Найважнейшыя прынцыпы, якіх прытрымліваемся мы, ЕС і ЗША: гэтае рашэнне мусіць грунтавацца на тым, што ў XXI стагоддзі ўжыванне хімічнай зброі супраць чалавецтва і людзей забароненае міжнароднымі нормамі. Гэта першы прынцып. Другі — тыя, хто ўжыў яе, павінныя адказаць. Гэта два фундаментальныя прынцыпы як для ЗША, так і для ЕС пры прыняцці тых ці іншых рашэнняў», — сказала Грыбаўскайце.
Аналітык прагназаваў тэмы сустрэчы
Палітолагі сцвярджалі, што ўвага Абамы да краін Балтыі можа быць звязаная з пагаршэннем адносінаў з Расіяй, відавочнай прыкметай чаго стаў той факт, што Расія дала прытулак Эдварду Сноўдэну.
«Прыязнасць ЗША ў адрас балтыйскіх краін заўсёды робіць уражанне на Расію, бо ЗША ўплывае на многія краіны. Такая відавочная падтрымка, рытуалы — як паездка, сустрэча з прэзідэнтам — хоць і забірае шмат часу, але робіць вялікі ўплыў. У нас, быць можа, нават з’явяцца
Прэзідэнты таксама павінныя абмеркаваць геапалітычныя перамены і працэсы, якія выклікаюць пагрозу бяспецы ў рэгіёне, эканамічнае супрацоўніцтва і перамовы Еўрасаюза з ЗША аб трансатлантычнай зоне свабоднага гандлю.
Перад сустрэчай з Абамам адбылася сустрэча прэзідэнтаў трох балтыйскіх краін і адбыўся рабочы абед з
Каментары