Грамадства4545

Пытанне тыдня: Які герб і сцяг маюць большае права быць беларускімі дзяржаўнымі?

Дваццаць два гады таму, 19 верасня 1991 года, беларускі парламент зацвердзіў дзяржаўнымі сімваламі бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня».

Праз чатыры гады Аляксандр Лукашэнка ініцыяваў рэферэндум, на якім замест іх дзяржаўнымі гербам і сцягам былі зацверджаны мадыфікаваныя сімвалы савецкіх часоў.

Карэспандэнты БелаПАН спыталі ў беларусаў, а якія герб і сцяг, на іх думку, маюць большае права быць беларускімі дзяржаўнымі?

«Нашы традыцыйныя гістарычныя сімвалы — бел-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». «Пакінуць тыя, што ёсць».

«Адназначна трэба вярнуць бел-чырвона-белы сцяг, бо гэта наша гісторыя. Чырвоная паласа азначае, што цераз нашу тэрыторыю праходзілі крывавыя войны. А што ў нас цяпер? Усе былыя савецкія рэспублікі адмовіліся ад савецкіх сімвалаў, а мы — не. Гэта няправільна».

«Цяперашні сцяг якраз сімвалізуе сённяшнюю Беларусь. Не варта нічога варушыць, наадварот, прапагандаваць тое, што ёсць, асабліва сярод моладзі».

«Самае найлепшае — гэта захаванне традыцый Рэспублікі Беларусь, якія бяруць свой пачатак з 1919 года. Бел-чырвона-белы сцяг — таксама добра, але ён падобны на сцягі Польшчы, Прыбалтыкі».

«Наш сённяшні сцяг сімвалізуе нашу зялёную краіну, нашу незалежнасць, а бел-чырвона-белы? Нейкі рыцар польскі скача».

«Павінна быць „Пагоня“. І размаўляць трэба на беларуская мове, а не на мове нашых захопнікаў».

Каментары45

Цяпер чытаюць

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі зафіксавалі першую сёлета трапічную ноч2

Аргенціна датэрмінова выйшла ў плэй-оф чэмпіянату свету. З пяці яе галоў пяць забіў Месі2

Беларусы ўжо збіраюць чарніцы цэлымі бітонамі3

У Дзяржынску паваленыя ветрам дрэвы пашкодзілі пяць аўтамабіляў

У Чачэрску жанчына атрымала траўмы ў ДТЗ па віне мужа. З яго спагналі грошы за яе лячэнне2

На Паўночных могілках у Мінску адкрылі помнік акадэміку Радзіму Гарэцкаму ФОТАФАКТ6

Беларускі пачалі флэшмоб — посцяць свае фоты ў кароткіх шортах. Прычынай стаў адзін непрыемны каментар20

Месі стаў абсалютным рэкардсменам па колькасці галоў на чэмпіянатах свету3

Частку Еўропы накрыла моцная спёка — аж да 40°C1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў48

Лукашэнка заклікаў жыхароў Гомельшчыны не хвалявацца з-за ўльтыматуму Зяленскага адносна рэтранслятараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць